Партрэт доктара Гашэ

«Партрэт доктара Гашэ» (фр.: Portrait du Dr Gachet avec branche de digitale) — карціна галандскага жывапісца Вінцэнта ван Гога, напісаная ў чэрвені 1890, незадоўга да яго смерці. Партрэт Поля Гашэ, які сачыў за здароўем мастака на схіле яго жыцця, з галінкай наперстаўкі (з якой ён зрабіў для мастака гаючы эліксір) быў прададзены на аўкцыёне «Крысціс» 15 мая 1990 года за рэкордную суму ў 82,5 млн долараў. На працягу наступных 15 гадоў карціна ўзначальвала спіс самых дарагіх карцін (якія выстаўляюцца на продаж).

Першы варыянт
Першы варыянт
Вінцэнт ван Гог
Партрэт доктара Гашэ. 1890
Portrait du Dr Gachet avec branche de digitale
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 67 × 56 см
Прыватная калекцыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Другі варыянт
Другі варыянт
Вінцэнт ван Гог
Партрэт доктара Гашэ. 1890
Portrait du Dr Gachet avec branche de digitale
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 67 × 56 см
Музей Арсэ, Парыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя валодання (першы варыянт) правіць

Пасля смерці Ван Гога карціна ў спадчыну перайшла яго сястры, якая, у сваю чаргу, у 1897 годзе прадала яе прыватнаму калекцыянеру. Карціна некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі, пакуль яе не набыў ў 1911 годзе Штэделеўскі мастацкі інстытут. Карціна знаходзілася ў Франкфурце-на-Майне да 1937 года. У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў, карціну здымаюць з выставы і пераносяць ў сховішча музея. У 1937 годзе на хвалі кампаніі па ліквідацыі так званага «дэгенератыўнага мастацтва», карціна была канфіскаваная Імперскім міністэрствам народнай асветы і прапаганды. У 1938 годзе Герман Герынг прадаў карціну дылеру твораў мастацтва ў Амстэрдам, а той, у сваю чаргу, перапрадаў яе прыватнаму калекцыянеру Зігфрыду Крамарскі, які збег у час вайны разам з ёй у ЗША. У далейшым карціна часта выстаўлялася ў музеі Метраполітэн.

Гісторыя валодання (другі варыянт) правіць

Другая версія ў цяперашні час знаходзіцца ў Музеі Арсэ ў Парыжы.

Цытаты правіць

«Спадар Гашэ, на маю думку, такі ж хворы і знерваваны, як я ці ты, да таго ж ён нашмат старэйшы за нас і некалькі гадоў таму страціў жонку, але ён урач да мозгу касцей, таму яго прафесія і вера ў яе дапамагаюць яму захоўваць раўнавагу. Мы з ім ужо пасябравалі. Працую цяпер над яго партрэтам: галава ў белай фуражцы, вельмі светлыя і яркія валасы; рукі таксама светлыя, сіняя куртка і кобальтавы фон. Ён сядзіць, абапершыся на чырвоны стол, дзе ляжыць жоўтая кніга і галінка наперстаўкі з ліловымі кветкамі» — Вінцэнт Ван Гог, 1890.

Літаратура правіць

  • Cynthia Saltzman: Das Bildnis des Dr. Gachet. Biographie eines Meisterwerks. Insel Verlag, Frankfurt 2003, ISBN 3-458-34577-9

Спасылкі правіць