Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» (І. І. Уласаў, С. Ц. Конанаў, А. М. Базылевіч)
Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года на базе атрадаў І. І. Уласава (Бліна, пазней «За Савецкую Беларусь»), 2-га, 3-га, 4-га. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Мінскага, Смалявіцкага, Чэрвеньскага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (1752 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада «За Савецкую Беларусь» | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 1752 партызаны (2.7.1944) |
Дыслакацыя | Мінскі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад правіць
- атрад імя Лазо;
- атрад «Ураган»;
- атрад «Камсамол»;
- атрад імя Кутузава;
- атрад «Пераможац».
Камандаванне правіць
Камандзіры правіць
- І. І. Уласаў (Блін);
- С. Ц. Конанаў;
- А. М. Базылевіч.
Камісары правіць
- А. Е. Лук'янаў;
- М. Ф. Варанцоў;
- В. П. Каралёў;
- А. М. Базылевіч;
- Р. А. Моўчан.
Начальнікі штаба правіць
- Е. А. Іваноў;
- А. С. Грыгор'еў;
- А. М. Пракоф'еў.
Гісторыя правіць
Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Мінск — Барысаў, Мінск — Асіповічы і шашэйных дарогах. У кастрычніку 1942 года каля вёскі Навазер’е Чэрвеньскага раёна вялі 8-гадзінны бой. У лістападзе 1942 года разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Вызваленне Чэрвеньскага раёна, у чэрвені 1944 — у вёсцы Загор’е Смалявіцкага раёна. У жніўні 1943 і чэрвені 1944 гадоў падарвалі 1,2 тысячы рэек. У красавіку 1944 падарвалі 22 эшалоны, разбілі 9, пашкодзілі 14 паравозаў, спалілі 2 масты, знішчылі 32 аўтамашыны. У сакавіку, лістападзе 1943, чэрвені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. 3 — 9 ліпеня 1944 года разам з Чырвонай Арміяй вялі баі па знішчэнню нямецкай групоўкі ў раёне Смалявіч.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.