Партызанская брыгада «Перамога»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада «Перамога»партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе арганізаванага ў маі 1943 года атрада «Перамога», вылучанага Ленінскай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Зэльвенскага, Слонімскага, Дзятлаўскага, Казлоўшчынскага раёнаў. 13 ліпеня 1944 год брыгада (901 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада «Перамога»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Шчучынскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 901 партызан (13.7.1944)
Дыслакацыя Зэльвенскі, Слонімскі, Дзятлаўскі, Казлоўшчынскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры П. І. Булак

Склад правіць

  • атрад імя Суворава;
  • атрад імя Молатава;
  • атрад імя Будзённага;
  • атрад «1 Мая».

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісары правіць

Начальнікі штаба правіць

  • М. Н. Бурцаў;
  • М. С. Крываў

Гісторыя правіць

Партызаны ў лютым — красавіку 1944 года на чыгуначным участку СлонімВаўкавыск падарвалі 13 эшалонаў, на шашэйных і грунтавых дарогах знішчылі 22 масты, каля 8 км тэлеграфна-тэлефоннай лініі. Правялі 17 баёў, у тым ліку на дарозе Слонім — Казлоўшчына, знішчылі 10 аўтамашын, захапілі 2 гарматы, 3 мінамёты, 13 кулямётаў, 55 вінтовак. У час карнай аперацыі супраць партызан Шчучынскай зоны (чэрвень 1944 года) утрымлівалі абарону на рацэ Шчара, у ноч на 11 чэрвеня 1944 года прарвалі блакаду на дарозе Слонім — Вільнюс, у ноч на 19 чэрвеня каля вёскі Дзераўная другі раз прарвалі акружэнне, у баі падбілі два танкі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць