Партызанская брыгада «Спартак»
Партызанская брыгада «Спартак» — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе арганізаванага ў маі 1942 года атрада «Спартак». Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Відзскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. 4 ліпеня 1944 года брыгада (674 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада «Спартак» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Вілейскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 674 партызаны (4 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Відзскі і Шаркаўшчынскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Аркадзь Міхайлавіч Панамароў |
Склад правіць
Брыгада была створана на базе атрада «Спартак», арганізаванага ў маі 1942 года ў 2-й Беларускай партызанскай брыгадзе імя Панамарэнкі як 3-і атрад і накіраванага ў Відзскі раён, дзе папоўніўся мясцовымі групамі і быў названы «Спартак». У лістападзе 1942 года ў час баёў з карнікамі атрад падзяліўся на дзве групы. Група на чале з А. М. Панамаровым і І. Н. Крысавым перайшла ва Ушацкі, другая ў Расонскі раён. У сакавіку 1943 года з 1-й групы быў паўторна створаны атрад «Спартак», якому ў маі была перададзена частка асабовага складу 1-й партызанскай брыгады імя Суворава. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзіла шэсць атрадаў.
Камандаванне правіць
Камандзір правіць
Камісар правіць
Начальнікі штаба правіць
- І. Н. Крысаў
- Ф. А. Салаўеў
Дзейнасць правіць
Партызаны ў верасні 1942 года рабілі напады на гарнізоны ў вёсках Казяны (Казянскія баі), Опса, увосень вялі баі з карнікамі каля вёсак Азярава, Якшты, Журавоўшчына. У жніўні 1943 года на чыгуначным участку Варапаева — Крулеўшчына падарвалі больш за 850 рэек, на чыгуначным участку Вільнюс — Даўгаўпілс — больш за 1 тысячу рэек. У студзені, красавіку, маі 1944 года разграмілі ўмацаваныя нямецкія гарнізоны ў Відзах, Опсе, пусцілі пад адхон 21 эшалон, знішчылі 11 складоў. Да прыходу Чырвонай Арміі занялі райцэнтры Відзы, Дзісну, Цвярачус.
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.