Партызанская брыгада «Уперад»
Партызанская брыгада «Уперад» — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Юрацішкаўскага і Іўеўскага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (471 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Барысу Адамавічу Булату было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Партызанская брыгада «Уперад» | |
---|---|
Гады існавання | 1943-1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Лідскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 471 партызан (6 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Юрацішкаўскі і Іўеўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад правіць
Брыгада была створана на базе атрадаў:
- імя Чкалава (арганізаваны ў ліпені 1942 года на базе груп Ф. І. Зайцава, І. М. Палешчука, С. С. Ключніка, І. М. Ляўковіча);
- імя Аляксандра Неўскага;
- «Бальшавік» (арганізаваны ў чэрвені 1943);
- «Гай» (арганізаваны ў маі 1943);
- «Сібірак» (арганізаваны ў верасні 1943 года на базе добраахвотнікаў-сібіракоў).
У красавіку 1944 года на базе атрада імя Аляксандра Неўскага, вылучанага з брыгады была створана партызанская брыгада імя Аляксандра Неўскага.
На момант злучэння брыгады з Чырвонай Арміяй, у яе склад уваходзілі:
- атрад імя Чкалава;
- атрад «Беларускі мсцівец»;
- атрад «Бальшавік»;
- атрад «Сібірак».
Камандаванне правіць
Камандзіры правіць
- Б. А. Булат;
- Ф. Г. Камароў (выконваў абавязкі).
Камісар правіць
- М. В. Пронькін.
Начальнік штаба правіць
- М. У. Сабіла.
Гісторыя правіць
Партызаны баявымі дзеяннямі зрывалі нямецкія перавозкі на чыгуначных участках Ліда — Маладзечна, Баранавічы — Ліда. У лютым 1944 года на ўчастку Яхімаўшчына — Юрацішкі спалілі 58 вагонаў з ваеннай тэхнікай, спынілі рух на 57 гадзін. Разграмілі 10 нямецкіх апорных пунктаў, у сакавіку правялі 15 баёў, захапілі 15 вінтовак, 2 кулямёты, боепрыпасы. У чэрвені 1944 года падарвалі 580 рэек.
Памяць правіць
У 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла, у 1969 у вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна — абеліск.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.