Партызанская брыгада «Чырвоны Сцяг»
Партызанская брыгада «Чырвоны Сцяг» — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1943 года на базе атрадаў «Чырвоны Сцяг», арганізаванага ў сакавіку 1942, і імя Варашылава, арганізаванага ў снежні 1942 года, вылучаных партызанскай брыгадай «За Радзіму» імя А. К. Флегантава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Чэрвеньскага, Барысаўскага, Смалявіцкага, Пухавіцкага, Асіповіцкага, Бярэзінскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (818 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада «Чырвоны Сцяг» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 818 партызан (30.6.1944) |
Дыслакацыя | Чэрвеньскі, Барысаўскі, Смалявіцкі, Пухавіцкі, Асіповіцкі, Бярэзінскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | І. З. Кузняцоў |
Склад правіць
- атрад «Чырвоны Сцяг»;
- атрад імя Варашылава;
- атрад імя Фрунзе;
- атрад імя Гастэлы
Камандаванне правіць
Камандзір правіць
Камісар правіць
Начальнік штаба правіць
- К. І. Івашкевіч
Гісторыя правіць
Партызаны ажыццяўлялі дыверсіі на чыгуначных участках Жодзіна — Барысаў, Мінск — Пухавічы. У жніўні — верасні 1943 года на чыгуначных участках Жодзіна — Смалявічы, Талька — Пухавічы падарвалі больш за 560 рэек, правялі 84 дыверсіі па падрыву эшалонаў, спалілі 27 аўтамашын, на шашэйных і грунтавых дарогах разбурылі 22 масты. У верасні 1943 і маі 1944 гадоў з баямі выходзілі з акружэння. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Якшыцы, Чырвоны Вугал, Хутар Бярэзінскага раёна. У час наступлення Чырвонай Арміі 23—30.6.1944 заблакіравалі шашу Магілёў — Мінск, падбілі 20 аўтамашын, знішчылі 12 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. Удзельнічалі ў вызваленні горада Чэрвень, вёсак Карпілаўка, Хутар, Стары Пруд Чэрвеньскага раёна.
Памяць правіць
У 1965 годзе ў вёсцы Горкаўская Слабада Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.