Партызанская брыгада «25 гадоў БССР»
Партызанская брыгада «25 гадоў БССР» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе атрадаў, вылучаных партызанскай брыгадай «Першамайская». Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Гарадзішчанскага і Карэліцкага раёнаў. 10 ліпеня 1944 года брыгада (811 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада «25 гадоў БССР» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Стаўбцоўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 811 партызан (10.7.1944) |
Дыслакацыя | Гарадзішчанскі і Карэліцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Б. А. Мічурын |
Склад правіць
- атрад «Грозны» (створаны ў красавіку 1942);
- атрад імя Катоўскага (створаны ў ліпені 1942);
- атрад імя Будзённага (створаны ў кастрычніку 1943);
- атрад «25 гадоў БССР».
Камандаванне правіць
Камандзір правіць
Камісар правіць
Начальнік штаба правіць
- С. В. Курзін
Гісторыя правіць
Партызаны ў студзені 1944 года на чыгуначным участку Баранавічы — Ліда падарвалі 8 эшалонаў, у чэрвені — 10 эшалонаў, 4 чыгуначныя масты, 315 рэек. Вялі баі супраць нямецкіх гарнізонаў і апорных пунктаў. У маі 1944 года ў час карнай экспедыцыі ўдзельнічалі ў прарыве акружэння. У ліпені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёна.
Памяць правіць
У 1979 годзе ў вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёна ў гонар брыгады была пастаўлена стэла.
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.