Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева (Р. Л. Кудрын)
Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Валожынскага, Навагрудскага, Іўеўскага раёнаў. 6 ліпеня 1944 года брыгада (464 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева | |
---|---|
Гады існавання | 1943-1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 464 партызаны (6 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Валожынскі, Навагрудскі, Лідскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Р. Л. Кудрын |
Склад правіць
Брыгада была створана на базе атрадаў імя Чапаева (арганізаваны ў чэрвені 1942 года) і імя Пархоменкі (арганізаваны ў маі 1943), вылучаных партызанскай брыгадай імя І. В. Сталіна. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй, у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Чапаева;
- атрад імя Пархоменкі;
- атрад імя Фурманава;
- атрад імя Лазо.
Камандаванне правіць
Камандзір правіць
Камісар правіць
Начальнік штаба правіць
- А. В. Сауцін
Гісторыя правіць
Партызаны самастойна і разам з брыгадай імя Кірава знішчалі нямецкія гарнізоны і апорныя пункты на тэрыторыі Лідскага і Навагрудскага раёнаў, вялі баі супраць карнікаў, у тым ліку каля вёсак Каменка (31 сакавіка 1944), Такарышкі (19 мая 1944). У сакавіку 1944 года каля чыгуначнай станцыі Лістапады падарвалі каля 30 рэек, пусцілі пад адхон 2 эшалоны, на пад’яздных пуцях знішчылі 3 масты. У красавіку на дарозе Валожын — Вішнева падарвалі 2 машыны з жывой сілай праціўніка, на шашы Навагрудак — Ліда падбілі танк. У чэрвені на чыгуначным участку Ліда — Маладзечна падарвалі 350 рэек, у выніку чаго спынілі рух на чыгунцы на 2 сутак.
Памяць правіць
У 1965 годзе ў Лідзе ў гонар брыгады была пастаўлена стэла, у 1969 у вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна — абеліск, у 1980 у вёсцы Ляхавічы 1 Навагрудскага раёна — стэла.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.