Партызанская брыгада імя В. І. Чапаева (Х. А. Матэвасьян)

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя В. І. Чапаевапартызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1943 года на базе атрада імя Чапаева 2-й Мінскай партызанскай брыгады, арганізаванага ў маі 1942 года ў Рудзенскім раёне. У жніўні 1943 года брыгада перададзена Беластоцкаму партызанскаму злучэнню. Брыгада дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Рудзенскага, Пухавіцкага, Поразаўскага, Ружанскага, Ваўкавыскага, Свіслацкага, Заблудаўскага раёнаў. 13 ліпеня 1944 года брыгада (633 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада «У імя Радзімы»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Беластоцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 633 партызаны (13 ліпеня 1944)
Дыслакацыя Рудзенскі, Пухавіцкі, Поразаўскі, Ружанскі, Ваўкавыскі, Свіслацкі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Хачык Агаджанавіч Матэвасьян

Склад правіць

У склад брыгады ўваходзілі:

  • партызанскі атрад імя Жукава;
  • партызанскі атрад імя Воранава;
  • партызанскі атрад «За Радзіму»;
  • партызанскі атрад імя 25-годдзя РСЧА;
  • партызанскі атрад імя Жданава.

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісары правіць

Начальнік штаба правіць

  • Ф. І. Цвяткоў.

Дзейнасць брыгады правіць

Партызаны вялі баі, у тым ліку ў вёсцы Шацк Рудзенскага і Дражна Старадарожскага раёнаў, супраць карнікаў у лясах Поразаўскага раёна. На чыгуначных участках МінскРудзенск, БрэстБаранавічы, Лунінец — Баранавічы падарвалі шмат рэек, эшалонаў, на шашы і чыгунцы спалілі больш за 60 мастоў, знішчылі каля 60 аўтамашын, 2 прадпрыемствы. Разам з Чырвонай Арміяй вызвалялі вёску Новы Двор, вялі баі з нямецкімі часцямі на дарозе Новы Двор — Пружаны.

Літаратура правіць