Партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада імя Я. М. Свярдловапартызанская брыгада, створаная ў 1943 годзе. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Іванаўскага, Ганцавіцкага, Драгічынскага, Антопальскага, Бярозаўскага раёнаў.

Партызанская брыгада імя Я. М. Свярдлова
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Брэсцкае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 1001 партызан (16.07.1944)
Дыслакацыя Іванаўскі, Ганцавіцкі, Драгічынскі, Антопальскі, Бярозаўскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Іван Паўлавіч Марыняка

Склад правіць

Брыгада была заснавана ў лістападзе 1943 года на базе атрадаў імя Чкалава (арганізаваны ў кастрычніку 1941, у жніўні 1942 уліўся ў атрад Ю. А. Бярэнчыка, арганізаваны на базе партызанскай групы, якая дзейнічала з ліпеня 1941 года ў Бярозаўскім раёне), імя Макарэвіча (створаны ў верасні 1942 у Іванаўскім раёне на базе маладзёжнай групы, якую ў ліпені 1941 арганізавалі жыхары вёсак Моталь і Опаль і групы, што ўзнікла ў красавіку 1941 у Драгічынскім раёне).

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісар правіць

Начальнік штаба правіць

Гісторыя правіць

У 1942 — 1943 гадах партызаны разбілі больш за дваццаць апорных пунктаў ворага, валасных упраў, маёнткаў, разбурылі шмат прадпрыемстваў, масты на рацэ Ясельда, чыгуначных станцыях Драгічын, Снітава. У чэрвені 1944 года на чыгуначным участку ЛюшчаЛюсіна пашкодзілі чатыры кіламетры палатна. Ахоўвалі сямейныя лагеры. 16 ліпеня 1944 года брыгада (1001 партызан, атрады імя Чкалава, імя Макарэвіча (атраду нададзена імя камандзіра атрада Яўгена Георгіевіча Макарэвіча, які загінуў у баі) імя Жданава, імя Бажэнкі) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Память правіць

У 1965 годзе ў Драгічыне і Іванаве ў гонар брыгады ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Бригада им. Я. М. Свердлова