Партызанская брыгада імя газеты «Правда»
Партызанская брыгада імя газеты «Правда» — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрадаў «Правда» (арганізаваны ў красавіку 1942 года), «Перамога» (арганізаваны ў сакавіку 1943 года на базе групы, якая дзейнічала са студзеня 1942) і імя Калініна. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Чэрвеньскага раёна. 3 ліпеня 1944 года брыгада (983 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада імя газеты «Правда» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 983 партызаны (3.7.1944) |
Дыслакацыя | Чэрвеньскі раён |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | С. Т. Кузняцоў |
Склад правіць
- атрад імя газеты «Правда»;
- атрад «Перамога»;
- атрад імя Калініна;
- атрад імя Панамарэнкі.
Камандаванне правіць
Камандзір правіць
Камісары правіць
- С. Е. Данільчык;
- П. І. Багамолаў
Начальнікі штаба правіць
- П. І. Багамолаў;
- Р. Я. Герцовіч.
Гісторыя правіць
Партызаны вялі баі з нямецкімі гарнізонамі ў Смілавічах, вёсках Дукаўка, Блонь і іншых, удзельнічалі ў «рэйкавай вайне». 23 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 года вялі баі з нямецкай арміяй, якая адступала. З часцямі Чырвонай Арміі 3 ліпеня 1944 вызвалілі вёску Дукаўка.
Памяць правіць
У 1975 годзе ў вёсцы Клінок Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.