Пары-Ла-Дэфанс Арэна
Пары-Ла-Дэфанс Арэна (фр.: Paris La Défense Arena) — найбуйнейшая канцэртная зала ў Еўропе і крыты стадыён шматмэтавага выкарыстання, размешчаны ў Нантэры, галоўным горадзе дэпартамента О-дэ-Сен (заходнім прыгарадзе Парыжа), перад Вялікай аркай Дэфанс. Адзін з двух крытых стадыёнаў шматмэтавага выкарыстання на кантыненце (другі — «Тэленор Арэна» у прыгарадзе Осла). У 2024 годзе падчас летніх Алімпійскіх гульняў на стадыёне пройдуць спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы і скачках на батуце, а таксама рашаючыя матчы гандбольных турніраў.
Славутасць | |
Пары-Ла-Дэфанс Арэна | |
---|---|
48°53′44″ пн. ш. 2°13′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Christian de Portzamparc[d] |
Дата заснавання | 2013 |
Сайт | parisladefense-arena.com (фр.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пляцоўка даступная ў трох розных канфігурацыях: для спаборніцтваў па рэгбі намінальная ўмяшчальнасць складае 32 000 чал, для канцэртаў — 40 000 чал, і нарэшце, для відаў спорту ўнутры закрытых памяшканняў (што магчыма дзякуючы рассоўнаму даху) — як мінімум 5000 чал. У будынку таксама размяшчаецца 33000 м² офісных памяшканняў, 300 студэнцкіх пакояў, крамы, бровар і рэстаран вытанчанай кухні.
Арэна была пабудавана як хатні стадыён для рэгбійнага клуба «Расінг 92» на змену іх старому стадыёну «Іў дзю Мануар», таму яе часам называюць Арэна 92.
Зноскі правіць
Для паляпшэння артыкула пажадана: |