Пастаянная Мадэлунга

Пастаянная Мадэлунга - велічыня, якая звязвае электрастатычны патэнцыял у іонных крышталічных рашотках з параметрамі крышталічнай рашоткі. Названа ў гонар Эрвіна Мадэлунга.

Азначэнне правіць

Энергію электрастатычнага ўзаемадзеяння аднаго іона   ў іонным крышталі можна прадставіць як

 

дзе   - адлегласці паміж іонамі   і  ,

Калі між'іонная адлегласць нармавана на адлегласць паміж бліжэйшымі суседзямі   (якая залежыць ад параметраў крышталічнай рашоткі і тыпу структуры крышталя), то атрымаем

 

дзе   — пастаянная Мадэлунга.

Для крышталічнай рашоткі тыпу NaCl з зарадамі іонаў ±1 канстанта Маделунга вызначаецца як

 

Гэты рад (і падобныя рады для іншых тыпаў крышталёў) сыходзіцца вельмі дрэнна, і для яго вылічэння прымяняюць спецыяльныя метады[en][1][2].

Значэнні пастаяннай Мадэлунга
Тып структуры Прыклад злучэння Каардынацыйны лік Пастаянная Мадэлунга
Хларыд натрыю NaCl, AgCl, CdO, PbS
6
1,747558
Хларыд цэзію CsCl, TlCl, RbF
8
1,763
Вюрцыт ZnS, BeO, ZnO, CdS
4
1,641
Сфалерыт (цынкавая абманка) ZnS, CuCl, AgI, HgS
4
1,638
Флюарыт CaF2, PbF2, UO2, Na2S
8(4)
5,039
Рутыл TiO2, MgF2, MnO2, NiF2
6(3)
4,816
Купрыт Cu2O
4(2)
4,332

Зноскі

  1. Ewald P.P. // Ann. d. Phys, 64, 253 (1921).
  2. Ewjen H.M.// Phys. Rev., 39, 675 (1932).

Літаратура правіць

  • Краткий справочник физико-химических величин. Издание десятое, испр. и дополн. / Под ред. А. А. Равделя и А. М. Пономаревой — СПб.: «Иван Федоров», 2003. С. 204

  • Физическая химия. Теоретическое и практическое руководство / Под ред. Никольского Б. П.. — Л, 1987. — 880 с.
  • Реми Г. Курс неорганической химии. — М, 1963. — Т. 1. — 920 с.