Пацір з Навагрудка
Пацір з Навагрудка — срэбны з пазалотай пацір XVI стагоддзя з навагрудскай Барысаглебскай царквы. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
| ||
Пацір са Навагрудка. XVI ст. | ||
Матэрыял | серабро, пазалота, каштоўныя камяні | |
---|---|---|
Тэхніка | Пазалота | |
Памеры | 23,5 см × см | |
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск |
Апісанне правіць
Пацір мае мае некаторае падабенства з пацірам са Слуцка. Агульная вышыня яго — 23,5 см, дыяметр асновы — 14,5 см, дыяметр чашы — 9 см. Блізкія аналагі яму можна знайсці сярод польскіх, балканскіх і нямецкіх вырабаў. Некаторымі мастацкімі рысамі ён пераклікаецца з работамі рускіх майстроў, хаця адрозніваецца ў трактоўцы дэкору і асобных частак сілуэта. Прыгожыя, крыху масіўныя прапорцыі, рацыянальнае выкарыстанне форм для надання ўстойлівасці гавораць пра добры густ і майстэрства аўтара. У гэтым творы ўжо бачны рысы новага стылю, які прыйшоў на змену готыцы. Нароўні з гатычным пандусам з шасцю выступаючымі «гузамі» і шасціпялёсткавай падстаўкай, упрыгожанай крыжацветамі, пацір мае чашу, характэрную для стылю рэнесансу. Ліццё, гравіраванне, чарненне, устаўкі з каштоўных камянёў, пазалота сведчаць пра высокую кваліфікацыю майстра.
Літаратура правіць
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.