Паці Пэйдж (англ.: Patti Page; сапраўднае імя - Клара Эн Фаўлер (англ.: Clara Ann Fowler); 8 лістапада 1927, Клермар - 1 студзеня 2013, Энсінітас) — амерыканская спявачка, зорка эстрады 1950-х гадоў, больш чым за пяць дзесяцігоддзяў творчай дзейнасці прадала ў свеце больш за 100 мільёнаў пласцінак.

Паці Пэйдж
Patti Page
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 8 лістапада 1927(1927-11-08)
Месца нараджэння Клермар, Аклахома, ЗША
Дата смерці 1 студзеня 2013(2013-01-01) (85 гадоў)
Месца смерці Энсінітас, Каліфорнія, ЗША
Месца пахавання
Краіна Сцяг ЗША ЗША
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас кантральта[d]
Інструменты вакал[d]
Жанры эстрада
поп-музыка
кантры
Псеўданімы The Singing Rage[1]
Лэйблы Mercury Records
Columbia Records
Epic Records
Polygram Records
CBS
Узнагароды Oklahoma Music Hall of Fame
www.misspattipage.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пэйдж падпісала кантракт з Mercury Records ў 1947 годзе і стала першай знакамітай спявачкай гэтага лэйбла, пачаўшы сваё ўзыходжанне ў хіт-парадах з песні «Confess» (1948). Першы вялікі поспех прынёс ёй у 1950 годзе сінгл-бэстсэлер «With My Eyes Wide Open, I'm Dreaming».

У перыяд з 1950 па 1965 Пэйдж выпусціла 14 хітоў-«мільённікаў». Самым знакамітым з іх застаецца «Tennessee Waltz»: запісаны ў 1950 годзе, песня пратрымалася 13 тыдняў на вяршыні спісаў "Білборда" (тады - Billboard's Best-Sellers List), стала адным з бэстсэлераў XX стагоддзя, і - адным з двух афіцыйных гімнаў штата Тэнэсі. На вяршыню амерыканскага хіт-параду падымаліся і тры іншыя яе сінглы пачатку 1950-х гадоў: «All My Love (Bolero)», «I Went to Your Wedding» і «(How Much Is That) Doggie in the Window».

У адрозненне ад многіх папулярных эстрадных выканаўцаў 1950-х гадоў, адцясненне на абочыну зоркамі рок-н-ролу, Паці Пэйдж не здала пазіцый. Узбагаціўшы свой стыль матывамі музыкі кантры, яна працягвала выпускаць хіты і ў 1960-х гадах («Old Cape Cod», «Allegheny Moon», «A Poor Man's Roses (Or a Rich Man's Gold)», «Hush, Hush, Sweet Charlotte »). Сінглы Паці Пэйдж з'яўляліся ў кантры-чартах "Білборда" да 1982 года.

Дыскаграфія правіць

Альбомы правіць

  • 1951 — Folksong Favorites
  • 1954 — And I Thought About You
  • 1954 — Just Patti
  • 1954 — Patti Sings for Romance
  • 1954 — Patti’s Songs
  • 1954 — So Many Memories
  • 1954 — Song Souvenirs
  • 1955 — Christmas with Patti Page
  • 1955 — I’ve Heard That Song Before Mercury
  • 1955 — Indiscretion
  • 1955 — Let’s Get Away from It All
  • 1955 — Patti Page on Camera
  • 1955 — Romance on the Range
  • 1955 — The Waltz Queen
  • 1955 — Three Little Words
  • 1956 — I’ll Remember April
  • 1956 — In the Land of Hi Fi
  • 1956 — Manhattan Tower
  • 1956 — Music for Two in Love
  • 1956 — My Song
  • 1956 — Page 1
  • 1956 — Page 2
  • 1956 — Page 3
  • 1956 — Page 4
  • 1956 — The East Side
  • 1956 — The Voices of Patti Page
  • 1956 — You Go to My Head
  • 1959 — The West Side
  • 1960 — Just a Closer Walk with Thee
  • 1960 — Patti Page Sings and Stars in 'Elmer Gantry'
  • 1961 — Country & Western Golden Hits
  • 1962 — Go on Home
  • 1962 — Sings Golden Hits of the Boys
  • 1963 — Patti Page on Stage
  • 1963 — Say Wonderful Things
  • 1963 — The Singing Rage
  • 1964 — Blue Dream Street
  • 1964 — The Nearness of You
  • 1965 — Hush, Hush, Sweet Charlotte
  • 1968 — Gentle on My Mind
  • 1970 — Stand by Your Man
  • 1971 — I’d Rather Be Sorry
  • 1993 — Christmas with Patti Page
  • 1998 — Live at Carnegie Hall: The 50th Anniversary Concert
  • 1998 — Allegheny Moon
  • 1998 — Love After Midnight[2].

Зноскі

  1. Harrison, Tom (April 14, 2008). "The singing rage, Patti Page". The Province. Праверана July 24, 2008.(недаступная спасылка)
  2. Patti Page. Discography (англ.)(недаступная спасылка). — Allmusic. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2012. Праверана 10 верасня 2009.

Спасылкі правіць