Пашкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Па́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Новае Пашкава.

Пашкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Новае Пашкава
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 3 107
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 212
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пашкава. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гаранскага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Цішоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Казіміраўка, Прысна-I і Прысна-II)[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2820 чалавек[3], з іх 91,8 % — беларусы, 6,1 % — рускія, 1,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 3107 чалавек[5].

Склад правіць

У склад сельсавета ўваходзяць 18 населеных пунктаў (2009 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва, 2009[3]
Валокі вёска 58
Гаі вёска 120
Гараны вёска 12
Грыбачы вёска 48
Жукава вёска 74
Забалацце вёска 48
Засценкі вёска 68
Лужкі вёска 28
Навасёлкі 1 вёска 12
Навасёлкі 2 вёска 28
Новае Пашкава вёска 696
Прысна 1 вёска 279
Прысна 2 вёска 58
Рэчкі 1 вёска 938
Рэчкі 2 вёска 10
Сафіеўка вёска 117
Старое Пашкава вёска 129
Хаткі вёска 97

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  3. а б Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.