Пашыраны статут Люшні

Канстытуцыйны акт Албаніі

Пашыраны статут Люшні ці Пашыраныя кананічныя асновы Вышэйшага саветаканстытуцыйны акт Княства Албанія, які быў прыняты 8 снежня 1922 года.

Пашыраныя кананічныя асновы Вышэйшага савета

Перадгісторыя правіць

У снежні 1921 года, падчас чарговага ўрадавага крызіса, А. Зогу здзейсніў узброены путч. Ён разагнаў Вышэйшы савет і забяспечыл пасаду прэм'ер-міністра Джаферу Юпі. У сакавіку 1922 года была здзейсніна спроба ўзброеннага паўстання супраць тандэма Зогу—Юпі. Зогу расправіўся са змоўшчыкамі, умацаваў сваю рэальную ўладу, і 2 снежня 1923 г. стаў прэм'ер-міністрам, захаваў за сабой пасаду міністра ўнутраных спраў.

Змест правіць

У змяненнях ад 8 снежня 1922 года, пытанне аб дзяржаўным ладзе Албаніі не было вырашана.

Вышэйшы савет, які складаўся з 4 членаў, абіраўся тэрмінам на 3 гады. У яго руках знаходзілася камандаванне ўзброенымі сіламі, ён прызначаў прэм'ер-міністра і міністраў.

Заканадаўчая ўлада належала аднапалатнаму Нацыянальнаму савету. Дэпутаты абіраліся шляхам двухступеністых выбараў мужчынскім насельніцтвам па дасягненні 18 гадоў. Узроставы цэнз дэпутатаў вызначаўся 25 гадамі. Судовую ўладу прадстаўлялі суддзі, якія прызначаліся Вярхоўным саветм па прадстаўленні адмысловай камісіі. Імі маглі быць асобы, якія валодаюць грамадзянскімі і палітычнымі правамі, якія ўмеюць свабодна размаўляць і пісаць па-албанску. Было прынята рашэнне аб разрыве албанскай мусульманскай царквы з халіфатам, а праваслаўнай — з Канстанцінопальскай патрыярхіяй, узаконьваўся манагамны шлюб. Аднак кардынальнага пытання — аб ліквідацыі феадалізму ў вёсцы, аб аграрнай рэформе — вырашыць не ўдалося.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Краткая история Албании: С древнейших времен до наших дней / [Г. Л. Арш, Ю. В. Иванова, О. А. Колпакова, Н. Д. Смирнова]; Отв. ред. Г. Л. Арш; [Российская АН, Институт славяноведения и балканистики]. — М.: Наука, 1992. — 510,[1] с.: ил. — С. 286—287. — (История стран Центральной и Юго-Восточной Европы). — ISBN 5-02-010084-6.
  • Смирнов, Н. Д. История Албании в XX веке / Н. Д. Смирнова; Российская академия наук, Институт всеобщей истории. — М.: Наука, 2003. — 430, [1] с., [1] л. портр. — С. 101—102. — ISBN 5-02-008867-6.