Паэт

чалавек, які піша вершы

Паэ́т, жаночыя формы паэ́тка, паэтэ́са[1] (ад лац.: Poeta, што ў сваю чаргу паходзіць ад грэч.: ποιητής) — літаратар, які стварае ў паэтычных жанрах.

Партрэт Я. Купалы. А. М. Бразер. Каля 1926

У культурах, якім уласцівае адрозненне паэзіі і прозы, паэта разглядаюць як творцу высокага статусу, які мае асаблівым паэтычным дарам звышнатуральнага характару. Да такіх культур належыць і традыцыйная еўрапейская.

Паэты вядомыя са старажытнасці. Часцей яны жылі пры двары ўладара. Некаторыя паэты вандравалі ад аднаго і выступалі з уласнымі або фальклорнымі творамі, часам пад акампанемент.

У сярэднія вякі ў асобных краінах з’явіліся школы, дзе вучылі пісаць вершы. У прыватнасці, у брацкіх школах Вялікага княства Літоўскага XVI—XVII стст. навучалі вершаванню. У Германіі былі спецыяльныя школы па падрыхтоўцы мейстэрзінгераў.[2]

У Беларусі і некаторых іншых краінах уведзена ганаровае званне Народнага паэта, яго надаюць найлепшым нацыянальным паэтам. Першымі Народнымі паэтамі Беларусі былі Янка Купала (1925) і Якуб Колас (1926). Пазней званне атрымалі Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Пімен Панчанка, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
  2. Паэт, karotkizmest.by.

Спасылкі правіць