Паўвагон — чыгуначны грузавы вагон адкрыты без даху з высокімі бартамі, прызначаны для перавозкі навалачных грузаў (руда, вугаль, флюс, лесаматэрыялы і г.д.), кантэйнераў іншых грузаў, што не патрабуюць абароны ад атмасферных ападкаў.

Паўвагон

Канструктыўныя асаблівасці правіць

Кузаў паўвагона не мае даху, што забяспечвае зручнасць пагрузкі і выгрузкі грузаў. Паўвагон можа мець разгрузныя люкі ў падлозе і адкідныя кантавыя сценкі або глухі кузаў.

Тыпы паўвагонаў правіць

Паўвагоны бываюць:

  • Люкавыя — з разгрузнымі люкамі ў падлозе і кантавымі адкрыўнымі ўнутр вагона дзвярамі (або без дзвярэй)
  • Безлюкавыя — з кузавам без люка і дзвярэй (глухі кузаў), якія служаць для перавозкі толькі сыпкіх грузаў па замкнёных маршрутах з разгрузкай на вагонаапракідвальніках.