Гуахіра (паўвостраў)

(Пасля перасылкі з Паўвостраў Гуахіра)

Гуахіра (Гоахіра, ісп.: Guajira, Goajira) — паўвостраў на поўначы Паўднёвай Амерыкі, паміж Карыбскім морам і Венесуэльскім залівам. Большая частка належыць Калумбіі (дэпартамент Гуахіра), частка — Венесуэле.

Гуахіра
ісп.: La Guajira
12°02′00″ пн. ш. 71°44′00″ з. д.HGЯO
АкваторыіКарыбскае мора, Венесуэльскі заліў
Плошча12 000 км²
Найвышэйшы пункт853 м
Краіны
Гуахіра (паўвостраў) (Калумбія)
Гуахіра
Гуахіра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча — 12 тыс. км². Вышыня да 853 м. Паверхня на паўднёвым захадзе нізінная, на паўночным усходзе — з асобнымі астанцовымі масівамі вышынёй да 853 м. Клімат і расліннасць трапічныя паўпустынныя. Пашавая жывёлагадоўля. Здабыча солі (на паўднёвым захадзе).

На Гуахіры знаходзіцца самая паўночная кропка Паўднёвай Амерыкі — мыс Гальінас (12 "25 'паўн. ш.). Насупраць размяшчаецца паўвостраў Парагуана.

Паўвостраў Гуахіра — асноўнае месца пражывання індзейцаў гуахіра, якія размаўляюць на мове гуахіра.