Паўднёваасецінскі зарын
Зарын (ас.: зæрин — залаты) — грашовая адзінка Паўднёвай Асеціі. Уведзена ў 2013 годзе. Нягледзячы на стварэнне гэтай грашовай адзінкі, сродкам плацяжу на тэрыторыі Паўднёвай Асеціі дэ-факта з’яўляецца расійскі рубель.
Паўднёваасецінскі зарын | |
---|---|
Краіна |
Зарын выпускаецца толькі ў выглядзе памятных і інвестыцыйных манет, якія не могуць быць выкарыстаны як сродак плацяжу. Права эмісіі манет належыць «Нацыянальнаму банку Рэспублікі Паўднёвая Асеція». Манеты адчаканены Маскоўскім манетным дваром.
У Паўднёвай Асеціі ўстаноўлена цвёрдыя суадносіны зарына да расійскага рубля: 1 зарын = 10 рублёў. Але кошт рэалізацыі манет ўключае ў сябе кошт металу, які змяшчаецца ў манетах, з даданнем прэміі, якая пакрывае выдаткі банка на вытворчасць манет, іх дастаўку, захоўванне, выпуск у абарачэнне і эмісійны прыбытак. Цэны на другасным рынку ўсталёўваюцца свабодна[1].
Зноскі
- ↑ Закон РПО про введення пам'ятних та інвестиційних монет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2016. Праверана 22 студзеня 2017.
Спасылкі правіць
- Грошы, як сімвал «нацыянальнага суверэнітэту»
- Памятныя манеты сайт «Нацыянальнага банка Паўднёвай Асеціі»