Паўднёваафрыканская лісіца

Паўднёваафрыканская лісіца (Vulpes chama) — від лісіц, распаўсюджаны на поўдні афрыканскага кантынента.

Паўднёваафрыканская лісіца
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vulpes chama Smith, 1833

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621860
NCBI  9626
EOL  327996
FW  235499

Знешні выгляд правіць

Афарбоўка поўсці паўднёваафрыканскай лісіцы вагаецца ад чорнага да серабрыста-шэрага з лёгкім жаўтаватым адценнем па баках і на жываце. Кончык хваста заўсёды чорны. Даўжыня цела складае 45-61 см, даўжыня хваста 30-40 см, вышыня ў карку 28-33 см, а вага ад 3,6 да 5 кг.

Распаўсюджанне правіць

Паўднёваафрыканская лісіца распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы ад Зімбабве да Анголы. Яе асяроддзем пасялення з'яўляюцца галоўным чынам адкрытыя саваны і паўпустыні.