Паўднёвы камень, або камень цяжарнай жанчыны — гэта мегалітычны каменны блок, размешчаны ў Баальбеку, Ліван. Вядомы са старажытнасці, з’яўляецца адным з самых вялікіх апрацаваных чалавекам камянёў у свеце. Вага каменя складае звыш 1000 т. Камень не з’яўляецца паралепіпедам, яго памеры дасягаюць прыкладна 20 м у даўжыню, больш за 4 м у шырыню і каля 4 м у вышыню.

Паўднёвы камень

Паходжанне назвы правіць

 
Фатаграфія пачатку ХХ стагоддзя

Першапачаткова камень называлі «Гаяр эль-Кіблі», што ў перакладзе на беларускую мову азначае «камень поўдня», у далейшым арабы пераназвалі яго ў «Гаяр эль-Габла» — камень, адарваны ад матчынага масіва[1]. На шматлікіх мовах свету другая назва гучыць як «камень цяжарнай жанчыны».

Наконт паходжання назвы «камень цяжарнай жанчыны» існуе некалькі версій. Паводле адной з версій, камень так названы з-за цяжарнай жанчыны, якая пераконвала жыхароў Баальбека, што ведае сакрэт таго, як старажытныя людзі перамяшчалі гэты камень, і што распавядзе ім, калі яны будуць карміць яе, пакуль яна не народзіць дзіця[2]. Паводле іншай версіі, назву дала легенда пра цяжарнага джына, якому было даручана вырабіць і перамясціць гэты каменны блок[3]. Існуе таксама павер’е, што калі жанчына дакранецца да яго, то яе пладавітасць павялічыцца[4].

Памеры і вага правіць

Паўднёвы камень знаходзіцца ў Баальбеку ў Ліване прыкладна за 900 м ад храма Сонца (храма Юпітэра)[5]. Яго нахіл да гарызонту складае вугал каля 30°[1].

Каменны блок, які складаецца з вапняку, не з’яўляецца паралепіпедам, даўжыня блока 20,31—20,76 м, шырыня — 4 м унізе і 4,14—5,29 м уверсе, вышыня — 4,21-4,32 м[6]. Пры шчыльнасці 2,6-2,8 г/см³ вага складае трохі больш за 1000 т[6]. Паўднёвы камень паводле габарытаў і масы пераўзыходзіць трылітоны, размешчаныя ў падмурку храма Сонца, вага кожнага з якіх ацэньваецца ў 800 т.

Прызначэнне правіць

 
Паўднёвы камень з боку

Паводле меркавання некаторых навукоўцаў, Паўднёвы камень прызначаўся для храма Сонца. Ён разам з трылітонамі павінен быў размяшчацца ў падмурку храма. Паводле меркавання іншых даследчыкаў, такі каменны блок мог паслужыць асновай для стварэння абеліска. Прызначэнне гэтага каменя, як і спосаб яго вырабу і перамяшчэння, з’яўляюцца прадметамі спрэчак на працягу шматлікіх гадоў. Паводле падлікаў, каб ссунуць Паўднёвы камень, спатрэбіцца адначасова прыкласці сілу 40 тысяч чалавек. У месцы, у якім ён размяшчаецца, размясціць такую колькасць людзей праблематычна, як і кіраваць усімі імі. Пра тое, як старажытныя выдзеўблі і апрацавалі такі кавалак пароды, таксама высунута некалькі версій, але ўсе яны застаюцца спрэчнымі[6].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Doyle P. Lebanon. — Bradt Travel Guides, 2012. — P. 288. — ISBN 978-1-84162-370-2.
  • Hanauer, J. E. Folk-lore of the Holy Land: Moslem, Christian and Jewish. — Duckworth & Company, 1907. — P. 326.
  • Авинский В. Кто, как и зачем построил Баальбек? // Техника молодёжи : часопіс. — М.: «Молодая гвардия», 1973. — № 11. — С. 50-54.
  • Булавинцев Г. Баальбекский «камень преткновения» // Техника молодёжи : часопіс. — М.: «Молодая гвардия», 1973. — № 11. — С. 55-58.
  • Erwin M. Ruprechtsberger Vom Steinbruch zum Jupitertempel von Heliopolis/Baalbek (Libanon)(ням.) // Linzer Archäologische Forschungen : часопіс. — 1999. — Т. 30. — С. 7–56.