Паўднёвы фронт (Вялікая Айчынная вайна)

Паўднё́вы фронт — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне РСЧА падчас Другой сусветнай вайны на Усходнім савецка-германскім фронце.

Паўднёвы фронт
Эмблема УС
Гады існавання першае фарміраванне: 25 чэрвеня 194128 ліпеня 1942
другое фарміраванне: 31 снежня 194220 кастрычніка 1943
Краіна Сцяг СССР СССР
Падпарадкаванне камандуючаму
Уваходзіць у Узброеныя Сілы СССР
Тып фронт
Складаецца з упраўленне, аб’яднанні, злучэнні, воінскія часці і ўстановы
Функцыя абарона
Колькасць аб’яднанне
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры І. У. Цюленеў
Дз. І. Рабышаў
Я. Ц. Чэрэвічэнка
Р. Я. Маліноўскі
А. І. Яроменка
Ф. І. Талбухін

Першае фарміраванне правіць

Рашэнне аб стварэнні Паўднёвага фронту было прынята на пасяджэнні Палітбюро ЦК УКП(б) 21 чэрвеня 1941 года[1]. Камандуючым войскамі фронту прызначаны генерал арміі Іван Цюленеў, які 22 чэрвеня выехаў у Вінніцу, дзе размяшчалася Палявое Упраўленне Паўднёвым фронтам, якое было створана на базе Упраўлення Маскоўскай ваеннай акругі. Афіцыйна Паўднёвы фронт быў створаны Дырэктывай Стаўкі Галоўнага Камандавання ад 24 чэрвеня 1941 года № 20466.

Аператыўна-стратэгічная мэта правіць

Паўднёваму фронту ставілася аператыўна-стратэгічная мэта раптоўным прэвентыўным сканцэнтраваным ударам аб’яднаных сіл сухапутных войскаў, авіяцыі і флоту з шырокім прыцягненнем паветрана-дэсантных частак і сіл марскога дэсанту знішчыць прыгранічную супрацьстаячую групоўку праціўніка і ажыццявіць імклівае наступленне на захад — паўночны захад пад прыкрыццём горных хрыбтоў Карпат.

Сілы Паўднёвага фронту ў аператыўным ўзаемадзеянні з караблямі Чарнаморскага флоту павінен быў з пачаткам баявых дзеянняў супраць узброеных сіл Румыніі і Германіі нанесці ўдар супрацьстаячаму праціўніку. Падавіўшы яго абарону ў пагранічнай бітве, меркавалася высадзіць адначасова паветраны і марскі дэсант на тэрыторыю Румыніі і, падтрымаўшы яго імклівым наступленнем з фронту сіламі танкавых карпусоў і мотапяхоты, ажыццявіць захоп нафтавых палёў у Плаешці, пазбавіўшы асноўнага праціўніка — Германію нафты, неабходнай для авіяцыі, транспарту, танкавых і матарызаваных частак вермахта. Далей меркавалася наступаць на поўдзень ад Карпат з адначасовым захопам пануючых вышынь і найважнейшых перавалаў з мэтай выхаду ў Паўднёвую Германію. Дзеянні Паўднёвага фронту павінны былі падтрымаць на рацэ Дунай з выхадам у яго верхняе цячэнне — Дунайская рачная флатылія, з боку мора — марскі дэсант з караблёў і дэсантных судоў Чарнаморскага флоту, якім прадпісвалася захапіць порт Канстанцу. У якасці сіл марской пяхоты меркавалася выкарыстоўваць узмоцнены 7-ы стралковы корпус, які праводзіў інтэнсіўную падрыхтоўку, уключаючы пасадку-высадку з дэсантных судоў пад прыкрыццём авіяцыі і Аператыўнай групы караблёў падтрымкі Чарнаморскага флоту. Наступленне фронту таксама падтрымлівалася падводнымі лодкамі ЧФ, якія павінны былі весці аператыўную разведку акваторыі мора і ўзбярэжжа, спрыяць высадцы дыверсійна-разведвальных груп на ўзбярэжжы ў тыле румынскіх войскаў, таемна мініраваць вусце Дуная і выхады з румынскіх партоў, а таксама перашкаджаць дзеянням флатоў праціўніка. Наступленне падтрымлівалася ВПС фронту, першачарговымі мэтамі якіх былі перадавыя прыгранічныя групоўкі сухапутных сіл Румыніі і Германіі, нафтаздабываючыя і нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Плаешці, порт Канстанца, пункты базавання румынскіх і нямецкіх авіяцыі і флоту.

Склад правіць

На 25.06.1941:

Фронт меў 15 стралковых, 3 кавалерыйскія, 6 танкавых, 3 матарызаваныя дывізіі. Акрамя таго, у Паўднёвы фронт ўваходзілі чатыры умацаваных раёна (УР) (10, 12, 80 і 82-і). У яго аператыўным падпарадкаванні знаходзіліся Дунайская ваенная флатылія, Адэская ваенна-марская база і пагранічныя атрады НКУС СССР[2].

Дзеянні фронту правіць

У першыя тыдні вайны войскі фронту дзейнічалі супраць румынскіх войскаў у паласе шырынёй 700 км ад г. Ліпканы на румынскай мяжы да Адэсы, праводзячы абарончую аперацыю ў Малдове і кантактуючы на поўначы з войскамі Паўднёва-Заходняга фронту. Пасля паражэння асноўных сіл Паўднёва-Заходняга фронту пад Уманю і затым пад Кіевам у ліпені-верасні 1941 года, камандаванне Паўднёвага фронту арганізавала абарону ў раёне Запарожжа. Войскі фронту таксама затрымалі прасоўванне частак вермахта пад камандаваннем Манштэйна ў Мелітопаль.

Аднак пры новым наступе праціўніка, у ходзе Данбаска-Растоўскай абарончай аперацыі абарона войскаў фронту была прарваная, а 5 кастрычніка 1-я танкавая армія вермахта выйшла да Азоўскага мора ў Бердзянска, ахапіўшы абараняючыяся часці двух армій фронту з поўначы і адрэзаўшы ім адыход на ўсход. У выніку 18-я армія і частка сіл 9-й арміі Паўднёвага фронту трапіла ў акружэнне ў раёне пасёлка Чарнігаўка і панеслі цяжкія страты. Больш за 100 тысяч салдат і афіцэраў трапілі ў палон. Камандуючы арміяй генерал-лейтэнант А. К. Смірноў загінуў. Былі страчаны 212 танкаў і 672 артылерыйскіх гарматы.[3]

Уцалелыя часці фронту з баямя адступілі на ўсход уздоўж узбярэжжа Азоўскага мора на Таганрог (паў 17 кастрычніка) і далей к Растову-на-Доне (паў 20 лістапада). Аднак ужо 28 лістапада 1941 года у выніку паспяховага контрнаступлення войскі фронту ў хаду Растоўскай наступальнай аперацыі ізноў вызвалілі Растоў, нанёсшы вермахту першае значнае паражэнне на Усходнім фронце.

У ліпені 1942 года, пасля буйнога паражэння савецкіх войскаў пад Харкавам, Растоў-на-Доне быў здадзены практычна без бою, з прычыны чаго Паўднёвы фронт быў расфарміраваны, а яго часці перададзены ў склад Паўночна-Каўказскага фронту.

Камандаванне правіць

Камандуючыя войскамі:

Члены Ваеннага савета:

Начальнікі штаба:

Начальнік Разведвальнага аддзела Штаба фронту:

Другое фарміраванне правіць

Паўднёвы фронт другога фарміравання быў утвораны 31 снежня 1942 года на базе расфармаванага Сталінградскага фронту. Камандуючы фронтам з фарміравання да лютага 1943 года — генерал-палкоўнік А. І. Яроменка, начальнікам штаба фронту з фарміравання да красавіка 1943 г. — генерал-маёр І. С. Варэннікаў  (руск.). 1 студзеня 1943 года Сталінградскі Фронт быў перайменаваны ў Паўднёвы фронт. У сакавіку 1943 года фронт ўзначаліў генерал-лейтэнант Ф. І. Талбухін. 20 кастрычніка 1943 года фронт быў перайменаваны ў 4-ы Украінскі фронт.

Войскі Паўднёвага фронту (2-га фарміравання) правялі Растоўскую аперацыю, Міускую аперацыю, Данбаскую аперацыю.

Зноскі

  1. Россия. XX век. Документы. 1941 год в 2 книгах. № 596.
  2. Действия войск Южного фронта в начальном периоде Великой Отечественной войны
  3. (Paul Carell, «Hitler moves East», NY, Bantam Books, 1966., pp. 123—129)
  4. а б в г д ВОЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА -[ Мемуары ]- Рябышев Д. И. Первый год войны
  5. Баграмян И. Х.] Так начиналась война. (Военные мемуары) — Москва: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1971. — 512 с. — 200.000 экз — ISBN отсутствует — с. 412

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Паўднёвы фронт (Вялікая Айчынная вайна)