Паўль Кірхгоф (ням.: Paul Kirchhoff, 17 жніўня 1900, Хорст, Вестфалія, Германія — 1972, Мехіка) — мексіканскі антраполаг нямецкага паходжання. Вядомасць атрымаў сваімі працамі па вызначэнні культурна-гістарычнага арэала Месаамерыка (тэрмін уведзены ім жа).

Паўль Кірхгоф
Дата нараджэння 17 жніўня 1900(1900-08-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 верасня 1972(1972-09-13)[2] (72 гады) ці 9 снежня 1972(1972-12-09)[3] (72 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці антраполаг, выкладчык універсітэта, філосаф
Навуковая сфера антрапалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5]
Альма-матар
Партыя

Пачаў навучанне па спецыяльнасцях «пратэстанцкая тэалогія» і «параўнальнае рэлігіязнаўства» у Берлінскім універсітэце, пазней перайшоў у Albert Ludwigs University of Freiburg. У сярэдзіне 1920-х гадоў працягнуў навучанне ў Лейпцыгскім універсітэце па этналогіі і псіхалогіі і скончыў адукацыю ў 1927 годзе. Там жа, у Лейпцыгу, ён зацікавіўся карэннымі народамі Амерыкі.

Як актыўны трацкіст, Кірхгоф змушаны быў пакінуць Германію пасля прыходу да ўлады нацыстаў. Ён пасяліўся ў Мексіцы, дзе хутка заваяваў рэпутацыю кампетэнтнага вучонага і стаў адным з заснавальнікаў Нацыянальнай школы антрапалогіі і гісторыі ў 1938 г.

У вывучэнні дакалумбавых культур Кірхгоф увёў у абарот назвы двух суседніх культурных рэгіёнаў — Месаамерыка, дзе былі сканцэнтраваныя найбуйнейшыя цывілізацыі Цэнтральнай Амерыкі, і Арыдаамерыка, дзе з-за неспрыяльных прыродных умоў мясцовыя індзейцы вялі качавы лад жыцця і адставалі ў развіцці ад сваіх суседзяў.

Зноскі

  1. Paul Kirchhoff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Paul Kirchhoff // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. http://www.germananthropology.com/short-portrait/paul-kirchhoff/185
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.