Паўлінава (Баранавіцкі раён)
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Паўлі́нава[1] (трансліт.: Paŭlinava, руск.: Павлиново) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ляснянскага сельсавета. Размешчана за 20 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 239 жыхароў, 103 гаспадаркі (2005).
Вёска
Паўлінава
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя правіць
Заснавана Бохвіцам і названа так у памяць яго маці Паўліны з Маеўскіх , якая даводзілася роднай сястрой маці Адама Міцкевіча.
У 1921 годзе ў Навамышскай гміне Баранавіцкага павета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінуў адзін вясковец.
Насельніцтва правіць
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 239 жыхароў, 103 гаспадаркі.
Славутасці правіць
- Палацава-паркавы ансамбль Бохвіцаў (XIX — пачатак XX стагоддзя, 1909 год) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000028
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5. — С. 719.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паўлінава (Баранавіцкі раён)