Паўночнае мора (раней таксама Нямецкае мора) — мора ў паўночнай Еўропе, частка Атлантычнага акіяна, абмежавана з усходу ўзбярэжжамі Нарвегіі і Даніі, з захаду ўзбярэжжам Брытанскіх астравоў і з поўдня ўзбярэжжамі Германіі, Нідэрландаў, Бельгіі і Францыі.

Паўночнае мора

Касмічны здымак мора
Размяшчэнне Еўропа
Даўжыня 800 км
Шырыня 500 км
Плошча 565 тыс. км²
Аб'ём 94 тыс. км³
Даўжыня берагавой лініі 6 тыс. км
Найбольшая глыбіня 725 м
Сярэдняя глыбіня 95 м
Плошча вадазбору 850 тыс. км²
Катэгорыя на Вікісховішчы

Агульныя звесткі правіць

Мяжуе з Балтыйскім морам (аддзеленае ад яго пралівамі Скагерак, Катэгат, Эрэсун, Вялікі Бельт, Малы Бельт), Нарвежскім морам і пралівам Ла-Манш.

Рэльеф дна моцна расчлянёны. Больш за 2/3 дна мора на глыбіні да 100 м. У паўднёвай частцы шматлікія водмелі (напрыклад, Догер-банка[ru] з найменшай глыбінёй 13 м). Найбольшая глыбіня 725 м. Паўночна-ўсходнія берагі фіёрдавыя, са шматлікімі дробнымі астравамі, паўднёва-ўсходнія — выраўнаваныя, нізкія, пясчаныя, паўднёвыя — лагунныя, месцамі трапляюцца ваты, заходнія — бухтавыя, месцамі з эстуарыямі (р. Тэмза), усходні бераг Нідэрландаў акаймаваны дамбамі ў сувязі з частымі навадненнямі. Каля паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа ланцуг Фрызскіх астравоў, на поўнач ад іх востраў Гельгаланд.

Упадаюць рэкі Эльба, Везер, Тэмза, Рэйн, Маас, Глома, Утра, Шэльда і інш.

Клімат умераны марскі. Сярэдняя тэмпература вады зімой 2—5 °C, летам 12—17 °C. Салёнасць 31—35 праміле. Ільды трапляюцца каля берагоў са снежня па сакавік. Прылівы паўсутачныя, у розных раёнах ад 0,1 да 7,6 м. Сукупны ўплыў прыліваў і вятроў прыводзіць да навадненняў на берагах.

Багатая фаўна (120 відаў рыб).

Геалогія правіць

 
Папярэднік Паўночнага мора між 34 і 28 мільёнаў гадоў таму
 
Карта гіпатэтычнага Догерланда (блізу 8 тысяч гадоў да н.э.) — сухадолу між Вялікабрытаніяй і Кантынентальнай Еўропай

Рыфтагенез, які ўтварыў паўночную частку Атлантычнага акіяна цягам юрскага і мелавага перыядаў блізу 150 мільёнаў гадоў таму, выклікаў тэктанічнае падняцце на месцы цяперашніх Брвытанскіх астравоў.[1] З таго часу, мелкаводныя эпікантынентальныя моры амаль беспарыўна існавалі між сухадолам Фенаскандыі і Брытанскімі астравамі.[2][3] Папярэднікі цяперашняга Паўночнага мора зазнавалі трансгрэсіі і рэгрэсіі цягам геалагічнага часу. Калі-нікалі мора было аб’яднана з іншымі мелкаводнымі морамі, такімі, як море Парыжскі басейн на паўднёвым захадзе, з Паратэцісам на паўднёвым усходзе, або акіянам Тэціс на поўдні[4]

Падчас позняга мелу, блізу 85 мільёнаў гадоў таму, увесь абшар цяперашняй Кантынентальнай Еўропы, за выняткам Скандынавіі, быў архіпелагам.[2] Да пачатку алігацэну, 34—28 мільёнаў гадоў таму, сухадол, які цяпер з’яўляецца Заходняй і Цэнтральнай Еўропай, амаль поўнасацю аддзяліў Паўночнае мора ад Тэціса, які, ў сваю чаргу, паступова скараціўся да памераў Міжземнамор’я, тады як Паўднёвая Еўропа і Паўднёва-Заходняя Азія сталі сушаю.[5] Паўночнае мора было ад’яднана ад Англійскага канала вузкім сухапутным мастом, пакуль той не быў зруйнаваны не менш за дзвюма катастрафічнымі паводкамі паміж 450 і 180 тыс. гадоў таму.[6][7] З пачаткам чацвярцічнага перыяду блізу 2,6 мільёнаў гадоў таму, узровень мора падаў падчас кожнага ледавіковага перыяду, а потым збольшваўся. Сучасная берагавая лінія фарміруецца пасля апошняга ледавіковага максімуму, калі мора пачало затапляць еўрапейскі кантынентальны шэльф.[8]

Клімат правіць

Акваторыя мора палягае ва ўмераным кліматычным поясе. Пераважае заходні перанос. Значныя сезонныя ваганні тэмпературы паветра. Увільгатненне ад дастатковага да залішняга. Круглы год пераважае цыкланічная дзейнасць, надвор’е зменлівае, нарэдкія штормы. Адносна цёплая зіма з няўстойлівым надвор’ем і моцнымі вятрамі; прахалоднае лета з больш спакойным надвор’ем.[9].

Гідраграфія і гідралогія правіць

Паўночнае мора размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы Атлантычнага акіяна, з’яўляючыся ўскраінным морам апошняга. Працягнуўшыся паміж Паўночна-Заходняй Еўропай і Вялікабрытаніяй, Аркнейскімі і Шэтландскімі астравамі, на поўначы яно злучаецца з Нарвежскім морам, на ўсходзе — праз пралівы Скагерак, Катэгат і Дацкія пралівы (Вялікі Бельт, Малы Бельт і Эрэсун), а таксама Кільскі канал — з Балтыйскім морам, а на паўднёвым захадзе праз пралівы Па-дэ-Кале і Ла-Манш злучаецца з Атлантыкай. У вельмі даўнія часы гэты марскі басейн быў часткай шырокіх раўнін Паўночнай Еўропы, якую ў канцы ледавіковага перыяду затапілі воды Атлантычнага акіяна.

Разам з залівам Скагерак плошча Паўночнага мора складае 565 тыс. км². Ізабаты паказваюць, што Паўночнае мора — адносна плыткае: яго сярэдняя глыбіня складае 95 м. У паўднёвай частцы мора сустракаюцца водмелі, пласт вады над якімі не перавышае 40 м; пад уздзеяннем вятроў і моцных марскіх плыняў яны ўвесь час перамяшчаюцца, што вельмі ўскладняе навігацыю. Самыя вялікія глыбіні (у тым ліку і максімальная — 725[10]) знаходзяцца ў глыбакаводным Нарвежскім жолабе, які працягнуўся ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа Нарвегіі ад праліва Скагерак да Нарвежскага мора; глыбакаводныя — звыш 450 метраў — разломы выяўлены і ў заходняй частцы мора, напрыклад, на ўсход ад Эдынбурга.

Характэрная рыса доннага рэльефу Паўночнага мора — рэзкая змена глыбінь і шырокія водмелі, званыя тут банкамі. Над найбуйнейшай з іх, Догер-банкай ля ўсходніх берагоў, глыбіня складае ўсяго 15—30 метраў. Калісьці тут знаходзілася пласкагор’е, якое ўзвышалася над раўнінай, а зараз у багатых кормам і сонечным святлом водах назапашваюцца велізарныя вушакі рыбы. Іншая знакамітая мель — Гудвін-Санд ля берагоў графства Кент на паўднёвым усходзе Англіі.

Тэмпература паверхневых вод у лютым (мінімум) вагаецца ад 2 °C у праліве Скагерак да 7,5 °C на паўночным захадзе, а ў жніўні (максімум) — ад 12,5 °C да 18 °C адпаведна; гэта, у прыватнасці, абумоўлена ўздзеяннем цёплага Паўночна-Атлантычнага цячэння, якое трапляе сюды з Нарвежскага мора. На мяжы з Балтыкай прыкметна халадней. Салёнасць вады складае 32-34,5 ‰ у прыбярэжных водах і дасягае 35 ‰ у адкрытым моры. На ўсходзе салёнасць Паўночнага мора прыкметна ніжэй з-за прытоку халодных і менш салёных вод Балтыкі, а таксама ўпадзення ў яго такіх буйных рэк, як Рэйн, Эльба, Везер, Шэльда і Тэмза[11].

На працягу ўсяго года пераважаюць заходнія, паўднёва-заходнія і паўночна-заходнія марскія вятры, якія прыносяць частыя туманы і дажджы, і тады ўзнятыя парывамі ветру хвалі дасягаюць 6-7 метраў, а ля ўзбярэжжа Шатландыі — 11 метраў, што моцна ўскладняе суднаходства. Вышыня прыліваў вагаецца ад 0,2 м ля берагоў Нарвегіі да 7,6 м ля ўзбярэжжа Англіі; марскія цячэнні арыентаваны супраць гадзіннікавай стрэлкі і рухаюцца са скорасцю каля 1 км/г.

Прырода правіць

Рыба і малюскі правіць

 
Crassostrea gigas[ru], ядомыя мідыі[ru] і сэрцападобнікі ў Вадэнскім моры ў Нідэрландах

У Паўночным моры багата весланогіх ракападобных і іншага заапланктону. Гэтыя малюсенькія арганізмы з’яўляюцца важнымі элементамі харчовага ланцугу[ru], які падтрымлівае многія віды рыб.[12] Траска атлантычная, пікша, бялуга, сайда, камбала, салеевыя, скумбрыя, селядзец, шпроты — усе вельмі распаўсюджаныя і ловяцца камерцыйна.[12][13]З-за рознай глыбіні Паўночнага мора і розніцы ў салёнасці, тэмпературы і руху вады, некаторыя рыбы, такія як сінероты чырвоны акунь, жывуць толькі ў невялікіх раёнах Паўночнага мора.[14] Усяго ў моры жывуць каля 230 відаў рыб.

Ракападобныя таксама звычайна сустракаюцца па ўсім моры. Нарвежскі амар, паўночная крэветка[ru] і звычайная крэветка[ru] — усе камерцыйна вылоўліваюцца, але ў моры жывуць і іншыя віды амараў, крэветак, вустрыц, мідый і малюскаў.[12]

Птушкі правіць

На ўзбярэжжах Паўночнага мора знаходзяцца прыродныя запаведнікі, уключаючы эстуарый Ітана, Астравы Фарн у Вялікабрытаніі і Нацыянальны парк Вадэнскае мора ў Даніі, Германіі і Нідэрландах.[12] Гэтыя месцы забяспечваюць асяроддзе пражывання і размнажэння для дзясяткаў відаў птушак. Штогод дзясяткі мільёнаў птушак выкарыстоўваюць Паўночнае мора для размнажэння, кармлення або міграцыйных прыпынкаў. Папуляцыі трохпальцых чаек, атлантычных тупікоў, паўночных олуш, глупышоў[ru], а таксама буравеснікападобных, качак, гагаравых, бакланаў, чаек, чысцікавых[ru] і крачкавых, а таксама многія іншыя марскія птушкі робяць гэтыя ўзбярэжжы папулярнымі для назірання за птушкамі.[12][13]

 
Еўрапейская чайка на ўзбярэжжы Паўночнага мора

Марскія млекакормячыя правіць

 
Самка афаліны з дзіцёнкам каля Морэй Фірт, Шатландыя

Паўночнае мора таксама з’яўляецца домам і для марскіх млекакормячых. Сапраўдныя цюлені і звычайныя марскія свінні[ru] водзяцца ўздоўж узбярэжжа, на марскіх аб’ектах і на астравах. Самыя паўночныя астравы Паўночнага мора, такія як Шэтландскія астравы, з’яўляюцца домам для вялікай разнастайнасці ластаногіх, у тым ліку лахтакоў, грэнландскіх цюленяў[ru], хахлачоў, кольчатых нерп, і нават маржоў.[15] Кітападобныя уключаюць розныя віды марскіх свінняў, дэльфінаў і кітоў.[13][16]

Флора правіць

 
Цвіценне фітапланктону ў Паўночным моры

Пашыраны бурыя водарасці, макраводарасці, ламінарыі і чырвоныя водарасці.[13] Узморнік[ru], некалі пашыраны ў Вадэнскім моры, праз хваробы ў ХХ стагоддзі амаль знік.[17] Увогуле, марскія травы, што растуць на дне мора, былі пашкоджана траленнем і днозаглубляльнымі работамі, што паменшылі іх месцапражыванне і перашкодзілі вяртанню.[18] Інвазіўны від Sargassum muticum[en] распаўсюдзіўся ўздоўж берагоў мора, забіваючы гавані і затокі, і стаў непрыемнасцю.[19]

Біяразнастайнасць і яе захаванне правіць

З-за вялікай колькасці людзей і высокага ўзроўню індустрыялізацыі ўздоўж берагоў дзікая прырода Паўночнага мора пацярпела ад забруджвання, празмернага палявання і празмернага вылаву рыбы. Фламінга і пеліканы калісьці жылі ўздоўж паўднёвых берагоў Паўночнага мора, але вымерлі на працягу другога тысячагоддзя.[20] Маржы часта наведвалі Аркнейскія астравы да сярэдзіны XVI стагоддзя, бо і астравы Сэйбл, і Аркнейскія астравы знаходзіліся ў межах іх нармальнага арэала.[21] Шэры кіт[ru] таксама пражываў у Паўночным моры, але быў у XVII стагоддзі даведзены да вымірання ва ўсёй Атлантыцы.[22] Папуляцыя іншых відаў рэзка скарацілася, хоць яны ўсё яшчэ сустракаюцца. Паўночны гладкі кіт[ru], асётр, скаты, ромбавыя, ласось і іншыя віды былі распаўсюджаны ў Паўночным моры да XX стагоддзя, калі іх колькасць скарацілася з-за празмернай лоўлі.[23][24]

Іншыя фактары, такія як інтрадукцыя некарэнных відаў, прамысловае і сельскагаспадарчае забруджванне, траленне і днопаглыбляльныя работы, выкліканая чалавекам эўтрафікацыя, будаўніцтва на прыбярэжных гадавальніках і кармавых угоддзях, здабыча пяску і жвіру, марское будаўніцтва і інтэнсіўныя перавозкі таксама спрыялі зніжэнню.[13] Напрыклад, экземпляры касатак, што вадзіліся, былі страчаны ў 1960-я праз выкіды паліхлараваных дыфенілаў[ru].[25]

Камісія OSPAR кіруе канвенцыяй OSPAR для супрацьдзеяння шкодным уплывам чалавечай дзейнасці на дзікую прыроду ў Паўночным моры, захавання відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення і забеспячэння аховы навакольнага асяроддзя.[26] Усе прыгранічныя дзяржавы Паўночнага мора падпісалі пагадненні MARPOL 73/78, якія захоўваюць марское асяроддзе, прадухіляючы забруджванне з суднаў.[27] Германія, Данія і Нідэрланды таксама маюць трохбаковае пагадненне аб ахове Вадэнскага мора, якое знаходзіцца уздоўж узбярэжжа трох краін на паўднёвай ускраіне Паўночнага мора.[28]

Эканамічнае значэнне правіць

Паўночнае мора валодае значнымі рыбнымі запасамі. У моры здабываюць траску, селядзец атлантычны, крэветак, палтус і іншыя віды рыб.

 
Нафтавая платформа ў Паўночным моры

Паўночнае мора — адзін з найважных у міры нафтагазаносных раёнаў. Запасы нафты ў Паўночным моры былі адчыненыя ў 50-х гадах XX стагоддзя[29]. Дагэтуль застаецца адной з важнейшых крыніц энергарэсурсаў для Нарвегіі, а таксама Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і шэрагу іншых краін Еўрапейскага Саюза.

Акрамя гэтага Паўночнае мора — важная транспартная артэрыя, яно злучана з Балтыйскім морам Кільскім каналам (адным з самых загружаных суднаходных шляхаў Еўропы). Буйныя парты: Гамбург, Эсб’ерг, Ротэрдам, Лондан.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Ziegler, P. A. (1975). "Geologic Evolution of North Sea and Its Tectonic Framework". AAPG Bulletin. 59. doi:10.1306/83D91F2E-16C7-11D7-8645000102C1865D.
  2. а б Glennie, K. W. (1998). Petroleum Geology of the North Sea: Basic Concepts and Recent Advances. Blackwell Publishing. pp. 11–12. ISBN 978-0-632-03845-9.
  3. Ziegler, Peter A.; Shell International Petroleum Company (1990). "Cenozoic Northwest European Basin, North Sea Basin". Geological Atlas of Western and Central Europe: 1990. Geological Society. pp. 150–156. ISBN 978 9066441255. Праверана 6 студзеня 2014.
  4. Torsvik, Trond H.. Global reconstructions and North Atlantic paleogeography 440 Ma to Recen (PDF) (1 лістапада 2004). Праверана 19 лістапада 2008.
  5. Smith, A. G. (2004). Atlas of Mesozoic and Cenozoic Coastlines (Digitized by Google Books online). Cambridge University Press. pp. 27–38. ISBN 0-521-60287-4. Праверана 24 листопада 2008. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)
  6. Gibbard, P. (19 July 2007). "Palaeogeography: Europe cut adrift". Nature. 448 (7151): 259–60. Bibcode:2007Natur.448..259G. doi:10.1038/448259a. PMID 17637645. (Registration is required)
  7. Gupta, Sanjeev; Collier, Jenny S.; Palmer-Felgate, Andy; Potter, Graeme (2007). "Catastrophic flooding origin of shelf valley systems in the English Channel". Nature. 448 (7151): 342–5. Bibcode:2007Natur.448..342G. doi:10.1038/nature06018. PMID 17637667.
  8. Sola, M. A.; D. Worsley; Muʼassasah al-Waṭanīyah lil-Nafṭ (2000). Geological Exploration in Murzuq Basin (Digitized by Google Books online). A contribution to IUGS/IAGC Global Geochemical Baselines. Elsevier Science B.V. ISBN 9780080532462. Праверана 19 лістапада 2008.
  9. Физико-географический атлас мира. — М. : Академия наук СССР и главное управление геодезии и картографии ГГК СССР, 1964. — 298 с. (руск.)
  10. Северное море // Большой энциклопедический словарь. 2000
  11. Паўночнае мора // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  12. а б в г д MarBEF Educational Pullout: The North Sea(недаступная спасылка). Ecoserve. MarBEF Educational Pullout Issue 4. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2009. Праверана 12 January 2009.
  13. а б в г д Quality Status Report for the Greater North Sea. Convention for the Protection of the Marine Environment of the North-East Atlantic (OSPAR) (2010). Праверана 23 June 2013.
  14. Piet, G. J.; van Hal, R.; Greenstreet, S. P. R. (2009). "Modelling the direct impact of bottom trawling on the North Sea fish community to derive estimates of fishing mortality for non-target fish species". ICES Journal of Marine Science. 66 (9): 1985–1998. doi:10.1093/icesjms/fsp162.
  15. Walrus. Ecomare. Праверана 23 June 2013.
  16. Whales and dolphins in the North Sea 'on the increase'. Newcastle University Press Release. 2 April 2005. Архівавана з арыгінала 1 January 2009. Праверана 21 December 2007. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2009. Праверана 7 чэрвеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2009. Праверана 7 чэрвеня 2022.
  17. Nienhuis, P.H. (2008). "Causes of the eelgrass wasting disease: Van der Werff's changing theories". Aquatic Ecology. 28 (1): 55–61. doi:10.1007/BF02334245. S2CID 37221865.
  18. Effects of Trawling and Dredging on Seafloor Habitat. Ocean Studies Board (OSB). National Academy of Sciences. 2008. doi:10.17226/10323. ISBN 978-0-309-08340-9. Праверана 2 November 2008.
  19. Tait, Ronald Victor; Frances Dipper (1998). Elements of Marine Ecology. Butterworth-Heinemann. p. 432. ISBN 9780750620888.
  20. Extinct / extirpated species (doc)(недаступная спасылка). Dr. Ransom A. Myers – Research group website. Future of Marine Animal Populations / Census of Marine Life (27 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2008. Праверана 24 November 2008.
  21. Ray, C.E. (1960). "Trichecodon huxlei (Mammalia: Odobenidae) in the Pleaistocene of southeastern United States". Bulletin of the Museum of Comparative Zoology. 122: 129–142.
  22. Atlantic Grey Whale(недаступная спасылка). The Extinction Website (19 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2009. Праверана 3 December 2008.
  23. Brown, Paul (21 March 2002). "North Sea in crisis as skate dies out: Ban placed on large areas to stave off risk of species being destroyed". The Guardian. London, UK: Guardian Unlimited, Guardian News and Media Limited. Праверана 3 December 2008.
  24. Williot, Patrick; Rochard, Éric. "Sturgeon: Restoring an endangered species" (PDF). Ecosystems and territories. Cemagref. Архівавана з арыгінала (PDF) 17 December 2008. Праверана 3 December 2008. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2008. Праверана 7 чэрвеня 2022.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2008. Праверана 7 чэрвеня 2022.
  25. Carrington, Damian (14 January 2016). "UK's last resident killer whales 'doomed to extinction'". The Guardian. London, UK. Праверана 17 February 2019.
  26. OSPAR Convention(недаступная спасылка). European Union (2000). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2009. Праверана 30 November 2008.
  27. "Directive 2000/59/EC of the European Parliament and of the Council of 27 November 2000 on port reception facilities for ship-generated waste and cargo residues". Official Journal of the European Communities. 28 Dec 2000. 28.12.2000 L 332/81. Праверана 12 January 2009. «Member States have ratified Marpol 73/78».
  28. "Wadden Sea region case study". Scottish Natural Heritage: A review of relevant experience in sustainable tourism in the coastal and marine environment, case studies, level 1, Wadden Sea region (Report). Stevens & Associates. 1 June 2006. Archived from the original on 17 December 2008. Retrieved 1 December 2008.
  29. Шкура неубитого медведя. Нефть России, № 8, август 1999(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2007. Праверана 4 чэрвеня 2008.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць