Паўночная Венгрыя

Паўночная Венгрыя (венг.: Észak-Magyarország) — статыстычны (NUTS 2) рэгіён Венгрыі, які ўключае медзье Боршад-Абаўй-Земплен, Хевеш, Ноград. На поўначы мяжуе са Славакіяй.[1]

Рэгіёны Венгрыі. Паўночная Венгрыя пазначана блакітным

Плошча рэгіёна складае 13 428 км² (чацвёрты па плошчы рэгіён Венгрыі).[2] Насельніцтва — 1 194 697 чалавек (даныя 2011 года).[3] Узровень беспрацоўя ў 2001 годзе складаў 8 % (вышэйшы па краіне).[2]

Цяжкая прамысловасць — найбольш развітая галіна эканомікі Паўночнай Венгрыі.[4] Перспектыўнай галіной лічыцца турызм.[4]

На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца самы высокі пункт Венгрыі — гара Кекеш.[1] Размешчаная на мяжы са Славакіяй пячора Барадла уключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.[1]

Буйныя гарады правіць

Зноскі

Літаратура правіць