Паўшар’е сушы

(Пасля перасылкі з Паўшар'е сушы)

Паўшар'е сушы ўяўляе сабой паўшар'е Зямлі, з цэнтрам, размешчаным па каардынатах 47°13′ пн. ш. 1°32′ з. д.HGЯO (недалёка ад французскага горада Нанта). Дадатковым да паўшар'я сушы з'яўляецца паўшар'е вады.

Паўшар'е сушы

Паўшар'е сушы ўключае ў сябе шэсць сёмых сушы Зямлі, у тым ліку Еўропу, Афрыку, Паўночную Амерыку, вялікую частку Азіі і вялікую частку Паўднёвай Амерыкі. Еўропа размешчана ў цэнтры паўшар'я сушы.

З прычыны, што плошча акіянаў, размешчаных на паўшар'і сушы, больш, чым плошча сушы на ім, паняцце «паўшар'е сушы» азначае паўшар'е, на якім размяшчаецца найбольшая частка сушы, а не паўшар'е, на якім плошча сушы больш, чым плошча акіянаў.