Педагагічная каштоўнасць эсперанта

Педагагі́чная (прапедэўты́чная) кашто́ўнасць эспера́нта — уплыў эсперанта на наступнае вывучэнне іншых моў. Шматлікія даследаванні прадэманстравалі, што дзеці, якія спачатку вучылі эсперанта, а потым іншую мову, дасягалі лепшага ўзроўню валодання гэтай мовай, чым тыя, якія папярэдне не вучылі эсперанта.

Да прапедэўтычнай каштоўнасці эсперанта прыцягнуў увагу Антоні Грабоўскі, які ўжо ў артыкуле 1908 года «Esperanto kiel propedeŭtiko de lingvoj» («Эсперанта як прапедэўтыка моў») паказаў на канкрэтных прыкладах, у якой ступені папярэдняе вывучэнне эсперанта дапамагае вывучаць французскую і лацінскую мовы (у той час гэты факт шмат каго здзівіў).

Даследаванні правіць

Пачынаючы з 1920-х гадоў было праведзена неклькі педагагічных эксперыментаў:

  • 1925—1931, Калумбійскі ўніверсітэт, Нью-Ёрк, ЗША: 20 гадзін вывучэння эсперанта далі лепшы вынік, чым 100 гадзін французскай, нямецкай, італьянскай ці іспанскай мовы.
  • 1947—1951, Шэфілд, Вялікабрытанія (пачынаючы з 1948 года таксама ў Манчэстэры): дзіця асвойвае эсперанта за 6 месяцаў прыкладна настолькі, наколькі яно асвойвае французскую мову за 4-5 гадоў; пасля некалькіх месяцаў вывучэння эсперанта дзеці дасягаюць большых вынікаў у вывучэнні іншых моў.
  • 1958—1963, Летняя школа, Фінляндыя: пад кантролем Міністэрства адукацыі было заўважана, што пасля курса эсперанта навучэнцы змаглі дасягнуць больш высокага ўзроўню ў нямецкай мове, чым тыя, хто вучыў толькі нямецкую (нават калі вучылі яе больш працяглы час).
  • 1962—1963, Універсітэт Будапешта, Венгрыя: параўнанне паміж эсперанта, рускай, англійскай і нямецкай мовамі; вучыць эсперанта аказалася значна прасцей, чым іншыя мовы.
  • 1983—1988, сярэдняя школа Rocca di San Salvatore, Генуя, Італія: вучні, якія вучылі спачатку эсперанта, а потым французскую мову, дасягалі больш высокага ўзроўню, чым тыя, што вучылі толькі французскую.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць