Педасфера (грэч. Pedon — глеба + грэч. Sphaira — сфера) — глебавае покрыва зямлі. З’яўляецца часткай геасферы — глеба і слаі, што ляжаць пад ёй (падглеба з карой выветрывання) — як асяроддзе пражывання жывых арганізмаў (педабіёнтаў).

Педасфера акрэслівае мяжу паміж літасферай і атмасферай, з’яўляецца зонай узаемнага пранікнення атмасферы, гідрасферы, літасферы і біясферы.[1]

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. С. 254

Літаратура правіць