Пе́дру V (Педру дэ Алькантэра Марыя Фернанду Мігель Рафаэль Габрыэль Ганзага Хаўер Ёжуа Антоніу Леапольду Віктар Франсіску дэ Асіс Жуліу Аміліу) (16 верасня 1837, Лісабон — 11 лістапада 1861, Лісабон) — кароль Партугаліі з 15 лістапада 1853 (фактычна пачаткаў самастойнае кіраванне з 16 верасня 1855). Старэйшы сын Марыі II з Браганскай дынастыі і Фернанду II з Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі.

Педру V
Pedro V
Педру V
Педру V
Сцяг32-і кароль Партугаліі
15 лістапада 1853 — 11 лістапада 1861
Папярэднік Марыя II ды Глорыя
Пераемнік Луіш I
Нараджэнне 16 верасня 1837(1837-09-16)[1][2][…]
Смерць 11 лістапада 1861(1861-11-11)[1][2][…] (24 гады)
Месца пахавання
Род Браганса
Бацька Фернанду II
Маці Марыя II[d]
Жонка Queen Stephanie of Portugal[d][3]
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Order of Saint Stephen of Hungary рыцар ордэна Залатога руна Order of the Tower and Sword Grand Cross of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Grand Master of the Order of the Immaculate Conception of Vila Viçosa Grand Cross of the Sash of the Three Orders
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першыя два гады пасля смерці маці Педру валадарыў пад апекай бацькі, дона Фернанда, які паспрабаваў даць сыну добрую адукацыю, а затым адправіў падарожнічаць па краінах Еўропы. Прыступіўшы ў 1855 годзе да спраў кіравання, Педру выявіў незвычайны розум. Набыў вялікую папулярнасць у народзе дзякуючы мужнасці, выяўленай падчас эпідэміі жоўтай ліхаманкі ў сталіцы. Пры гэтым ён меў слабое здароўе і схільнасць да містыкі.

28 студзеня (10 лютага) 1856 года расійскі імператар Аляксандр II Мікалаевіч узнагародзіў Педру V вышэйшым ордэнам Расійскай імперыі — Ордэнам Андрэя Першазванага.

Шлюб правіць

 
Стэфанія Гогенцолерн-Зігмарынген

З 1858 года быў жанаты з Стэфаніяй Гогенцолерн-Зігмарынген (18371859) — дачкой прускага князя Карла Антона Гогенцолерн-Зігмарынгена (18111885) і Жазэфіны Бадэнскай (18131900). Дзяцей у шлюбе не было. Ранняя смерць жонкі ўвяла Педру ў жорсткую меланхолію, з якой ён не выйшаў да самай смерці. Трон атрымаў у спадчыну малодшы брат Педру — Луіш I.

Зноскі

  1. а б Peter V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Pedro V de Bragança e Saxe-Coburgo-Gotha, Rei de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі правіць