Педыкюр (фр.: pédicure, ад лац.: pes — нага і curo — клапачуся), адмысловы догляд пальцаў ног (напрыклад, выдаленне мазалёў, паліроўка пазногцяў). У сутнасці ён уяўляе сабою аналаг манікюра для ног.

У мінулым нагамі займаліся цырульнікі. Тады гэту няхітрую паслугу сумяшчалі з лячэннем зубоў і іншымі працэдурамі па доглядзе цела. Падзел спецыяльнасцяў адбыўся ў 19-м стагоддзі.

Напачатку 20-га стагоддзя ў Еўропе сталі з'яўляцца спецыялізаваныя ўстановы для догляду ног.