Пелагея Андрэеўна Райко
Пелагея (Паліна) Андрэеўна Райко, дзявочае прозвішча Салдатава (укр.: Пелагея Андріївна Райко; 15 мая 1928, Цюрупынск, Херсонская вобласць, Украінская ССР, СССР — 15 студзеня 2004, Цюрупынск, Херсонская вобласць, Украіна) — украінская мастачка-самавучка, якая працавала ў жанры наіўнага мастацтва.
Пелагея Андрыеўна Райко | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 мая 1928 |
Месца нараджэння | Цурупінск, Цурупінскі раён, Херсонская вобласць, Украінская ССР, СССР |
Дата смерці | 15 студзеня 2004 (75 гадоў) |
Месца смерці | Цурупінск, Цурупінскі раён, Херсонская вобласць, Украіна |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | Наіўнае мастацтва |
Біяграфія правіць
Нарадзілася 15 мая 1928 года ў Цюрупынску.
У 1950 годзе выйшла замуж за Мікалая Аляксеевіча Райко. Сям’я жыла пераважна за кошт уласнага агарода, зрэдку выконваючы сезонныя работы ў калгасе ці па найму.
У 1954 годзе сям’я пабудавала дом на новым участку каля Дняпра. Значна пазней, у 1998 годзе, на сценах дома з’явіліся першыя кампазіцыі.
Памерла 15 студзеня 2004 года ў Цюрупынску.
Творчасць правіць
Не маючы мастацкай адукацыі, маляваць пачала ў 69 гадоў. Вобразная сістэма художніцы спалучала хрысціянскую, савецкую і язычніцкую сімволіку. Яна распісала ўласны дом, летнюю кухню, вароты, платы і гаражныя вароты, выкарыстоўваючы самую простую і танную фарбу — ПФ-эмаль, дзе адлюстравала ўласную біяграфію, сваю сям’ю, хатніх жывёл, карціны прыроды. Амаль усю сваю мізэрную пенсію траціла на фарбы і пэндзлі.
Пасля смерці мастачкі яе дом набыла пара аматараў мастацтва з Канады, дзякуючы якім дом захаваўся да нашых дзён. Па іх просьбе мясцовыя жанчыны даглядалі дом. Але з часам сцены пачалі трэскацца, фарба аблезла. Быў створаны дабрачынны фонд імя Райко, які збіраў сродкі на папулярызацыю яе творчасці. Аднак пытанне захавання арыгінальных роспісаў дома заставалася адкрытым. У 2013 годзе Нацыянальны цэнтр народнай культуры «Музей Івана Ганчара» зладзіў экспедыцыю ў Херсонскую вобласць да дома Паліны Райко і заявіў аб гатоўнасці ўзяць яго пад сваю апеку. Дом Паліны Райко ахоўваецца Законам Украіны «Аб ахове культурнай спадчыны».
Каштоўнасць яе творчасці пацверджана многімі ўкраінскімі і замежнымі экспертамі. Творчасць народнага майстра ставяць у адзін шэраг з творчасцю Марыі Прымачэнка і Кацярыны Білакур.
У 2005 годзе, ужо пасля смерці мастачкі, выйшаў каталог твораў Паліны Райко «Дарога ў рай».
Лёс спадчыны правіць
Дом Райко апынуўся пад пагрозай затаплення з-за выбуху на Кахоўскай ГЭС у ноч на 6 чэрвеня 2023 года, які ўчынілі расейскія акупанты. Станам на 7 чэрвеня будынак знаходзіўся пад вадой[1]. 16 чэрвеня 2023 года прадстаўнік дабрачыннага фонду імя Паліны Райко Сямён Храмцоў апублікаваў фота і відэа разбуранага музея. Паводле яго словаў, у будынку захавалася каля 30-40 % фрэсак Райко, а ўнутраныя сцены абваліліся[2].
Сям’я правіць
- Муж — Мікалай Аляксеевіч Райко (пам. 1995).
- Дачка — Алена Мікалаеўна Райко (1951—1994).
- Сын — Сяргей Мікалаевіч Райко (1953—2002).
Ушанаванне памяці правіць
У 2006 годзе выйшаў дакументальны фільм «Рай» пра Паліну Райко (рэжысёр Н. Кошман).
Літаратура правіць
- Дорога до раю: Каталог робіт / Вступ. ст. О. Афанасьєва, С. Дяченко; пер. О. Маньковська, фотографи М. Афанасьєв, О. Афанасьєва, С. Волязловський; ЦМІ «Тотем». — Херсон: Наддніпряночка; Тотем, 2005. — 127 с.
Заўвагі правіць