Пеле (багіня)

(Пасля перасылкі з Пеле, багіня)

Пе́ле (гавай. Pele) - гавайская багіня агню, вулканаў, святла і ветру.

Пеле
Малюнак каля 1907 г.
Малюнак каля 1907 г.
багіня агню
Міфалогія Гавайская
Сфера ўплыву Агонь і Вулкан
Пол жанчына
Маці Haumea[d]
Браты і сёстры Nāmaka[d], Kamohoalii[d] і Hiʻiaka[d]
Муж Вахіелоа
Дзеці Менехуне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Увасабленне правіць

У казках і міфах гавайцаў Пеле прадстаўлена пераважна як маладая жанчына з доўгімі распушчанымі валасамі. У руках яна трымае паоа, чарадзейную палачку, з дапамогай якой выклікае землятрусы. Але можа з'яўляцца ў вобразе непрыгожай старой. Пеле суправаджае белы сабака.

Часам яе параўноўваюць (але не ўвасабляюць) з вулканам Кілаўэа. Доўгія струмені лавы падобныя на яе валасы, вулканічнае шкло - на яе слёзы, фумаролы - на яе дыханне, выбухі вулкана - на яе голас.

Пеле мае некалькі сталых эпітэтаў: "жанчына, якая паядае зямлю", "тая, што творыць новыя землі", "добрая жанчына". Эпітэт Ka'ula o Keahi ("святло вогнішча") адлюстроўвае сакральны сэнс дзейнасці багіні.

Паданні правіць

Існуе некалькі міфаў аб паходжанні Пеле. Найбольш распаўсюджаны кажа, што яна нарадзілася на Таіці у сям'і бога Зямлі, шмат цярпела ад сваёй сястры Намакі, марской багіні, і, нарэшце, перабралася на Гавайскія астравы, дзе распачала актыўную дзейнасць. Паміж Пеле і Намакай зноў адбылася бітва, але Намака вымушана была адступіць.

Згодна другой версіі, Пеле нарадзілася з зямлі "бліз неба". Яна вандравала ў пошуках мужа Вахіелоа, ад якога нарадзіла дачку Менехуне.

Часам Пеле ўяўлялася гавайцам як багіня-творца і багіня-разбуральніца. Існуе некалькі легенд аб стварэнні пэўных частак зямлі або разбурэннях, якія яна прыносіць.

Пеле даволі помслівая - ператварае людзей у дрэвы на схілах вулканаў, але таксама аб'ядноўвае закаханых. Калі яна звяртаецца з запытам да людзей, то лепей выканаць яе патрабаванні. Тыя, хто гэта робіць, атрымоўваюць шчодрыя падзякі. У іншым разе, нясуць пакаранне. Пеле помсціць тым, хто разбурае яе творы. Адміністрацыя нацыянальнага парка вакол вулкана Кілаўэа выкарыстоўвае гэтую легенду, каб напужаць турыстаў, якія штогод вывозяць тысячы кавалкаў лавы.

Спасылкі правіць