Пелтасты — від пяхоты ў Старажытнай Грэцыі ў V—IV ст. да н.э. Займалі прамежкавае становішча між гаплітамі і велітамі.

Зброя — дроцікі і кароткі меч. Засцерагальнае ўзбраенне — шлем, палатняны панцыр, нажныя латы, лёгкі скураны шчыт пелта (адсюль назва).