Пенто́д — вакуумная электронная лямпа з пяццю электродамі: катод, анод, кіруючая, экраніруючая і антыдынатронная (пентодная, ахоўная) сеткі.

Ахоўная сетка пентода размешчана бліжэй да анода, электрычна злучана з катодам і мае адносна яго нулявы патэнцыял. Прысутнасць ахоўнай сеткі ў прамежку паміж анодам і экраніруючай сеткай стварае дадатковы патэнцыяльны бар'ер, перашкаджаючы другасным электронам з анода трапляць на экраніруючую сетку. Тым самым прадухіляецца дынатронны эфект.

Пентод 6Ж4 (СССР) і яго аналагі 6AC7 (ГДР), 6Z4 (ПНР)

Літаратура правіць

  • Галкин В. И. Промышленная электроника: Учеб. пособие. — Мн.: Вышэйшая школа, 1989. — С. 59. — 336 с. — 21 000 экз. — ISBN 5-339-00075-3. (руск.)

Спасылкі правіць