Пеньяс
Пеньяс (ісп.: Golfo de Penas — «заліў няшчасця») — заліў Ціхага акіяна, ля паўднёвых берагоў Чылі. Размешчаны паміж паўвостравам Тайтаа на поўначы і архіпелагам Гуаянека на поўдні.
Пеньяс | |
---|---|
ісп. Golfo de Penas | |
47°15′ пд. ш. 75°00′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Сярэдняя велічыня прыліва | 1,6 м |
Найбольшая глыбіня | 146 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня заліва складае каля 80 км, шырыня — 65 км. Глыбіня дасягае 146 м. У заліве знаходзіцца буйны востраў Хаўер . Прылівы няправільныя паўсутачныя, вышыня даходзіць да 1,6 м.
Літаратура правіць
- Пеньяс (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі.