Перадвыбарная кампанія

Перадвыбарная кампанія (таксама выбарчая кампанія) — сукупнасць агітацыйных мерапрыемстваў, якая ажыццяўляюцца кандыдатамі на выбарныя пасады і іх партыямі ў выбарчай барацьбе, пасля іх афіцыйнага зацвярджэння ў якасці кандыдатаў, з мэтай забяспечыць сабе максімальную падтрымку выбаршчыкаў на маючых адбыцца выбарах.

Рычард Ніксан падчас перадвыбарнай кампаніі ў 1972 годзе

У перадвыбарнай кампаніі таксама ўдзельнічаюць рознага роду групы падтрымкі, грамадскія арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі і гэтак далей. Асноўнымі формамі (спосабамі) агітацыі падчас кампаніі з’яўляюцца правядзенне перадвыбарных сходаў і мітынгаў, друкаванне артыкулаў і памфлетаў, расклейка перадвыбарных афіш і плакатаў, выступы па радыё і тэлебачанні. Сучасныя выбарчыя законы вельмі падрабязна рэгламентуюць правядзенне перадвыбарнай кампаніі (тэрміны, парадак правядзення і формы агітацыі, крыніцы фінансавання і інш.).

Вялікую ролю ў сучасных выбарчых кампаніях гуляюць палітычныя тэхнолагі, якія аказваюць ўдзельнікам перадвыбарнай гонкі цэлы шэраг прафесійных паслуг: ад аналізу перадвыбарнай сітуацыі да напісання перадвыбарчых прамоваў кандыдатаў.

Спасылкі правіць