Іерусалімская вуліца (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Перакопская вуліца (Мінск))

Іерусалі́мская вуліца (руск.: Иерусалимская улица, да 2005 года Перакопская вуліца) — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска.

Іерусалімская вуліца
вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Маскоўскі раён
Ранейшыя назвы

Майсееўская вуліца

Перакопская вуліца

На большай частцы даўжыні арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Пачынаецца ад скрыжавання вуліц Міхаіла Гебелева і Карла Лібкнехта, як працяг апошняй, каля бізнес-цэнтра «Імперскі» паварочвае на паўднёвы захад да вуліцы Клары Цэткін.

Узнікла ў канцы XIX ст. побач з новым яўрэйскім могільнікам. Насілу назву Майсееўская, у 1920-я перайменавана ў Перакопскую.

7 мая 2005 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб перайменаванні некаторых праспектаў і вуліц у г. Мінску» Перакопская вуліца была перайменавана ў Іерусалімскую, у той час як Іерусалімская стала часткай праспекта Машэрава[1].

Забудова правіць

Зноскі

Спасылкі правіць