Пераксід натрыю

хімічнае злучэнне

Пераксі́д на́трыю, Na2O2 — неарганічнае пераксіднае хімічнае злучэнне, моцны акісляльнік.

Пераксід натрыю
Агульныя
Хім. формула Na₂O₂
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 1313-60-6
PubChem 14803
Рэг. нумар EINECS 215-209-4
SMILES
RTECS WD3450000
ChemSpider 14119
Структура крышталя пераксіду натрыю

Бясколернае крышталічнае рэчыва, растваральнае ў вадзе і этаноле. Тэхнічны пераксід натрыю мае жаўтаваты колер. Шчыльнасць 2,6 г/см³[1]. Пры награванні да тэмпературы вышэй 300 °C (311—400 °С[2]) раскладаецца з вылучэннем кіслароду. Бурна раскладаецца пры тэмпературы вышэй за 540 °С[2].

Пажаранебяспечны ў прысутнасці арганічных рэчываў[2].

Атрыманне правіць

Пераксід натрыю атрымліваюць акісленнем расплаўленага натрыю кіслародам (ачышчаным ад вуглякіслага газу і вільгаці паветрам).

Выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваецца пры рэгенерацыі паветра (на падводных лодках, у дыхальных прыборах). Водны раствор выкарыстоўваецца пры адбельванні тканін, паперы, воўны, шоўку. У аналітычнай хіміі пераксід натрыю выкарыстоўваецца для пераводу тугаплаўкіх аксідаў у растваральны стан[2].

Зноскі

  1. Натрия пероксид // XuMuk.ru (руск.)
  2. а б в г Натрия пероксид // XuMuk.ru (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць