Пералёт
Пералё́т[3] (Anthyllis) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Налічвае бодьш за 30 відаў, пашыраных на тэрыторыі Еўропы, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыкі.
Пералёт | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Anthyllis L., 1753 | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Пераважна шматгадовыя травы і паўкусцікі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі жоўтага, зрэдку чырвонага колеру, сабраныя ў галоўчатыя суквецці. Плод — аднанасенны або двухнасенны струк.
Лекавыя, кармавыя і меданосныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 16. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 279. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі правіць
- Пералёт: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)