Пераліўніца малая

Пераліўніца малая (Apatura ilia) — дзённы матылёк сямейства німфаліды. Ілія ў рымскай міфалогіі) — Рэя Сільвія, маці Ромула і Рэма, родапачынальніца рымлян.

Пераліўніца малая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Apatura ilia


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  461127
EOL  165957

Апісанне правіць

Размах крылаў 60-80 мм. Верхні бок крылаў чорна-буры, у самца з ярка-фіялетавым адлівам, у самкі светла-буры без адліву. Пералівы ствараюцца не сінім фарбавальнікам, а структурнымі афарбоўкамі, якія абумоўлены частковым адлюстраваннем сіняга складніку спектру святла. Самкі буйней самцоў. Пярэднія крылы з белымі плямамі, заднія з белай перавязкай, цёмныя вочкі акружаныя аранжавай аблямоўкай і на верхніх, і на ніжніх крылах . Ніжні бок крылаў — фіялетава-буры, адсутнічае белы зубчык на перавязцы.

Арэал правіць

Цэнтральная, Паўднёвая і Усходняя Еўропа, Каўказ і Закаўказзе, Паўднёвы Урал, паўночны захад Казахстана, Усходняе Забайкалле, Прыамур'е (на поўнач ад Зейскага запаведніка, верхняга цячэння ракі Бурэя, Марыінскага[1]), Прымор'е, Кітай, Карэя, Японія.

Від жыве ў лясным і лесастэпавых паясах Усходняй Еўропы. На паўночным усходзе мяжу арэала можна правесці ад Ленінградскай вобласці Расіі на ўсход да Паўднёвага Урала. Сустракаецца па ўсёй Польшчы, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, Беларусі. На Украіне не адзначаны толькі ў сярэдне-стэпавай і сухастэпавай падзонах стэпавай зоны і ў Крыму. У Расіі арэал распасціраецца ад Сярэднярускага ўзвышша і Паўднёвага Урала, на поўдзень да Каўказа, дзе вядомыя знаходкі віду ў Растоўскай вобласці ля Таганрога і станіцы Яфрэмава-Сцяпанаўскай, на поўдні Стаўрапольскага краю і поўначы Кабардзіна-Балкарыі, паўночнай часткі чарнаморскага ўзбярэжжа і Адыгеі, у цэнтральнай частцы Волга-Ахтубінскай поймы ў Астраханскай вобласці.

Адсутнічае ў Паўночнай Германіі, Міжземнаморскай вобласці, Скандынавіі і Англіі. Невялікія папуляцыі ў Іспаніі, Партугаліі.

Час лёту і месцапражыванні правіць

У Еўропе — з ліпеня да пачатку жніўня. У еўрапейскай часткі Расіі ў чэрвені-ліпені. На поўдні арэала або ў гарачыя гады ў канцы жніўня і верасні могуць з'яўляцца матылі другога пакалення. Лётае па берагах рэк і ручаёў, на палянах і ўзлесках шыракалістых і змяшаных лясоў, у вярбовых зарасніках. У горы не падымаецца вышэй за 1000 м над узр. м.

Самцы часта ўтвараюць скапленні па берагах лужын, ручаёў або на экскрыментах буйных жывёл, прыцягваюцца чалавечым потым. Самкі вядуць схаваны спосаб жыцця, трымаюцца ў асноўным у кронах дрэў і вельмі рэдка спускаюцца пад полаг лесу.

Вусень і кукалка правіць

Стадыя вусеня са жніўня да чэрвеня. Вусень аналагічны пераліўніцы вялікай, адрозніваецца толькі чорным колерам ражкоў на галаве. Зімуюць вусені. Кармавыя расліны: Populus alba, ясакар (Populus nigra), асіна (Populus tremula), вярба белая (Salix alba), брэднік (Salix caprea), вярба размарыналістая (Salix rosmarinifolia), лаза прырэчная (Salix viminalis).

Стадыя кукалкі доўжыцца звычайна 2-3 тыдні.

Заўвагі па ахове правіць

Уключаны ў Чырвоныя кнігі: Латвіі (1998) (2 катэгорыя), Смаленскай вобласці ў Расіі (1997) (4 катэгорыя), Усходняй Фенаскандыі (1998), Германіі (4 катэгорыя). Лімітуючыя фактары: агульнае пагаршэнне экалагічнай абстаноўкі ў натуральных месцах пражывання.

Зноскі

  1. Дубатолов В. В., Мутин В. А., Новомодный Е. В., Долгих А. М. 2010. Пределы распространения дневных чешуекрылых (Insecta, Lepidoptera: Hesperioidea, Papilionoidea) суббореального и южных представителей температного комплекса в Нижнем Приамурье // Амурский зоологический журнал. Т. 2. № 3. С. 253—275.