Пераможцы конкурсу песні Еўрабачанне

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Конкурс песні «Еўрабачанне» (англ.: Eurovision Song Contest; фр.: Concours Eurovision de la chanson) — конкурс эстраднай песні сярод краін-членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU).[1] Уладальнікам усёй інтэлектуальнай уласнасці ў рамках конкурсу таксама з’яўляецца Еўрапейскі вяшчальны саюз[2].

На цяперашні момант было праведзена 64 конкурсы песні Еўрабачанне, а пераможцамі сталі 67 песень. Пераможцам конкурсу аб’яўляецца песня, якая набрала найбольшую колькасць балаў, аддадзеных іншымі краінамі-удзельніцамі Еўрабачання. У цяперашні час дзейнічае змешаная сістэма галасавання: 50 % журы, 50 % тэлегледачы. За прадстаўніка сваёй краіны галасаваць нельга, выключэннем з’яўляецца толькі першы конкурс у 1956, калі пераможцай стала прадстаўніца Швейцарыі Ліз Асіа з песняй «Refrain».

За ўсю гісторыю Еўрабачання толькі аднойчы пераможцамі былі абвешчаны некалькі песень. Гэта адбылося ў 1969 годзе, калі пераможцамі сталі прадстаўнікі Іспаніі, Вялікабрытаніі, Францыі і Нідэрландаў. Усе яны набралі па 18 балаў. У 1991 годзе адбылася падобная сітуацыя: Швецыя і Францыя набралі па 146 балаў, але пераможцам па дадатковых паказчыках была абвешчана прадстаўніца Швецыі Карола.

Часцей за ўсё пераможцамі Еўрабачання станавіліся прадстаўнікі Ірландыі — 7 разоў, у тым ліку 3 разы запар (1992, 1993, 1994). Шэсць разоў перемогу атрымлівалі прадстаўнікі Швецыі. Пяць разоў пераможцамі конкурсу станавіліся прадстаўнікі Францыі, Люксембурга , Вялікабрытаніі і Нідэрландаў. Сярод выканаўцаў неаднаразовым пераможцам з’яўляецца толькі ірландзец Джоні Логан, які двойчы перамагаў як выканаўца (у 1980 годзе з песняй «What’s Another Year» і ў 1987 годзе з песняй «Hold Me No») і адзін раз у якасці аўтара песні «Why Me?», якую выканала Лінда Марцін у 1992 годзе.

Для многіх выканаўцаў перамога на Еўрабачанні стала пачаткам аглушальнай кар’еры. У прыватнасці, сусветную вядомасць група ABBA атрымала пасля перамогі ў 1974 годзе, а кар’ера спявачкі Селін Дыён набрала абароты пасля яе перамогі на конкурсе 1988 года. Тады канадская выканаўца прадстаўляла Швейцарыю.

Спіс пераможцаў правіць

 
Ліз Асіа — першы пераможца Еўрабачання
 
Група ABBA атрымала сусветную вядомасць пасля перамогі на Еўрабачанне 1974
 
Перамога ў 1988 годзе значна паўплывала на поспех канадскай спявачкі Селін Дыён, якая прадстаўляла Швейцарыю
 
Ірландзец Джоні Логан — адзіны двухразовы пераможца Еўрабачання (1980, 1987)
 
Пераможца 2009 года Аляксандр Рыбак
Год Краіна Выканаўца Песня Балы Адрыў Другое месца Дата Месца правядзення
1956   Швейцарыя Ліз Асіа Refrain Н/Д[3] Н/Д Н/Д 24 мая   Лугана
1957   Нідэрланды Коры Брокен Net Als Toen 31 14   Францыя 3 сакавіка   Франкфурт-на-Майне
1958   Францыя Андрэ Клаво Dors mon amour 27 3   Швейцарыя 12 сакавіка   Хілверсюм
1959   Нідэрланды Тэдзі Схолтэн Een beetje 21 5   Вялікабрытанія 11 сакавіка   Каны
1960   Францыя Жаклін Боер Tom Pillibi 32 7   Вялікабрытанія 29 сакавіка   Лондан
1961   Люксембург Жан-Клод Паскаль Nous les amoureux 31 6   Вялікабрытанія 18 сакавіка   Каны
1962   Францыя Ізабэль Абрэ Un premier amour 26 13   Манака 18 сакавіка   Люксембург
1963   Данія Грэта Інгман і Юрген Інгман Dansevise 42 2   Швейцарыя 23 сакавіка   Лондан
1964   Італія Джыльёла Чынквеці Non ho l'étà 49 32   Вялікабрытанія 21 сакавіка   Капенгаген
1965   Люксембург Франс Галь Poupée de cire, poupée de son 32 6   Вялікабрытанія 20 сакавіка   Неапаль
1966   Аўстрыя Уда Юргенс Merci Chérie 31 15   Швецыя 5 сакавіка   Люксембург
1967   Вялікабрытанія Сэндзі Шоў Puppet On a String 47 25   Ірландыя 8 красавіка   Вена
1968   Іспанія Масіэль La, la, la… 29 1   Вялікабрытанія 6 красавіка   Лондан
1969[4]   Іспанія Саломэ Vivo cantando 18 6   Швейцарыя[5] 29 сакавіка   Мадрыд
  Францыя Фрыда Бакара Un jour, un enfant
  Нідэрланды Лені Кюр De troubadour
  Вялікабрытанія Лулу Boom Bang a Bang
1970   Ірландыя Дана Розмеры Скэлан All Kinds of Everything 32 6   Вялікабрытанія 21 сакавіка   Амстэрдам
1971   Манака Северын Un banc, un arbre, une rue 128 12   Іспанія 3 сакавіка   Дублін
1972   Люксембург Вікі Леандрас Après toi 128 14   Вялікабрытанія 25 сакавіка   Эдзінбург
1973   Люксембург Ганна-Марыя Давід Tu te reconnaîtras 129 4   Іспанія 7 красавіка   Люксембург
1974   Швецыя ABBA Waterloo 24 6   Італія 6 красавіка   Брайтан
1975   Нідэрланды Teach-In Ding-a-dong 152 14   Вялікабрытанія 22 сакавіка   Стакгольм
1976   Вялікабрытанія Brotherhood of Man Save Your Kisses for Me 164 17   Францыя 3 красавіка   Гаага
1977   Францыя Мары Мірыям L’oiseau et l’enfant 136 15   Вялікабрытанія 7 мая   Лондан
1978   Ізраіль Ізхар Коэн & Alphabeta A-ba’ni-bi 157 32   Бельгія 22 красавіка   Парыж
1979   Ізраіль Галі Атары & Milk and Honey Hallelujah 125 9   Іспанія 31 сакавіка   Іерусалім
1980   Ірландыя Джоні Логан What’s Another Year 143 15   Германія 19 красавіка   Гаага
1981   Вялікабрытанія Bucks Fizz Making Your Mind Up 136 4   Германія 4 красавіка   Дублін
1982   ФРГ Ніколь Ein bisschen Frieden 161 61   Ізраіль 24 красавіка   Харагейт
1983   Люксембург Карын Эрмэ Si la vie est cadeau 142 6   Ізраіль 23 красавіка   Мюнхен
1984   Швецыя Herreys Diggi-loo-diggi-ley 145 8   Ірландыя 5 мая   Люксембург
1985   Нарвегія Bobbysocks La det swinge 123 18   Германія 4 мая   Гётэборг
1986   Бельгія Сандра Кім J’aime la vie 176 36   Швейцарыя 3 мая   Берген
1987   Ірландыя Джоні Логан Hold Me Now 172 31   Германія 9 мая   Брусель
1988   Швейцарыя Селін Дыён Ne partez pas sans moi 137 1   Вялікабрытанія 30 красавіка   Дублін
1989   Югаславія Riva Rock Me 137 7   Вялікабрытанія 6 мая   Лазана
1990   Італія Тота Кутуньё Insieme 1992 149 17   Ірландыя
  Францыя[6]
5 мая   Загрэб
1991   Швецыя Карола Fangad av en stormvind 146 0[7]   Францыя 4 мая   Рым
1992   Ірландыя Лінда Марцін Why Me 155 16   Вялікабрытанія 9 мая   Мальмё
1993   Ірландыя Ніў Кавана In Your Eyes 187 23   Вялікабрытанія 15 мая   Мілстрыт
1994   Ірландыя Пол Харынгтан &
Чарлі Макгеціган
Rock’n Roll Kids 226 60   Польшча 30 красавіка   Дублін
1995   Нарвегія Secret Garden Nocturne 148 29   Іспанія 13 мая   Дублін
1996   Ірландыя Эймар Куін The Voice 162 48   Нарвегія 18 мая   Осла
1997   Вялікабрытанія Katrina and the Waves Love Shine a Light 227 70   Ірландыя 3 мая   Дублін
1998   Ізраіль Дана Інтэрнэшнл Diva 172 6   Вялікабрытанія 9 мая   Бірмінгем
1999   Швецыя Шарлота Нільсан Take Me to Your Heaven 163 17   Ісландыя 29 мая   Іерусалім
2000   Данія Olsen Brothers Fly on the Wings of Love 195 40   Расія 13 мая   Стакгольм
2001   Эстонія Танэль Падар, Дэйв Бентэн і 2XL Everybody 198 21   Данія 12 мая   Капенгаген
2002   Латвія Marie N I Wanna 176 12   Мальта 25 мая   Талін
2003   Турцыя Сертаб Эрэнер Everyway That I Can 167 2   Бельгія 24 мая   Рыга
2004   Украіна Руслана Wild Dances 280 17   Сербія і Чарнагорыя 12/15 мая   Стамбул
2005   Грэцыя Алена Папарызу My Number One 230 38   Мальта 19/21 мая   Кіеў
2006   Фінляндыя Lordi Hard Rock Hallelujah 292 44   Расія 18/20 мая   Афіны
2007   Сербія Марыя Шэрыфавіч Molitva 268 33   Украіна 10/12 мая   Хельсінкі
2008   Расія Дзіма Білан Believe 272 42   Украіна 20/22/24 мая   Белград
2009   Нарвегія Аляксандр Рыбак Fairytale 387 169   Ісландыя 12/14/16 мая   Масква
2010   Германія Лена Маер-Ландрут Satellite 246 76   Турцыя 25/27/29 мая   Осла
2011   Азербайджан Ell & Nikki Running Scared 221 32   Італія 10/12/14 мая   Дзюсельдорф
2012   Швецыя Ларын Euphoria 372 113   Расія 22/24/26 мая   Баку
2013   Данія Эмілі дэ Форэст Only Teardrops 281 47   Азербайджан 14/16/18 мая   Мальмё
2014   Аўстрыя Канчыта Вурст Rise Like a Phoenix 290 52   Нідэрланды 6/8/10 мая   Капенгаген
2015   Швецыя Монс Сельмерлёў Heroes 365 62   Расія 19/21/23 мая   Вена
2016   Украіна Джамала 1944 534 23   Аўстралія 10/12/14 мая   Стакгольм
2017   Партугалія Салвадор Сабрал Amar Pelos Dois 758 143   Балгарыя 9/11/13 мая   Кіеў
2018   Ізраіль Нета Барзілай Toy 529 93   Кіпр 8/10/12 мая   Лісабон
2019   Нідэрланды Дункан Лоўрэнс Arcade 492 26   Італія 14/16/18 мая   Тэль-Авіў
2020 Адменены 12/14/16 мая   Ротэрдам
2021   Італія Måneskin Zitti e buoni 524 25   Францыя 18/20/22 мая
2022

Колькасць перамог паводле краін правіць

 
Пераможцы Еўрабачання
Перамогі Краіна Конкурсы
7   Ірландыя 1970, 1980, 1987, 1992, 1993, 1994, 1996
6   Швецыя 1974, 1984, 1991, 1999, 2012, 2015
5   Францыя 1958, 1960, 1962, 1969, 1977
  Люксембург 1961, 1965, 1972, 1973, 1983
  Вялікабрытанія 1967, 1969, 1976, 1981, 1997
  Нідэрланды 1957, 1959, 1969, 1975, 2019
4   Ізраіль 1978, 1979, 1998, 2018
3   Нарвегія 1985, 1995, 2009
  Данія 1963, 2000, 2013
  Італія 1964, 1990, 2021
2   Іспанія 1968, 1969
  Швейцарыя 1956, 1988
  Германія 1982, 2010
  Аўстрыя 1966, 2014
  Украіна 2004, 2016
1   Манака 1971
  Бельгія 1986
  СРЮ 1989
  Эстонія 2001
  Латвія 2002
  Турцыя 2003
  Грэцыя 2005
  Фінляндыя 2006
  Сербія 2007
  Расія 2008
  Азербайджан 2011
  Партугалія 2017

Колькасць перамог паводле моў правіць

 
Сэндзі Шоў — першы пераможца з песняй на англійскай мове. Пасля гэтага англамоўныя кампазіцыі атрымлівалі перамогу на конкурсе яшчэ 29 разоў.

У перыяд з 1966 па 1973 год і з 1977 па 1998 год краінам дазвалялася выконваць песні толькі на іх роднай мове. У 2007 годзе песня «Molitva» у выкананні Марыі Шэрыфавіч стала першай сербскамоўнай песняй, якая перамагла ў конкурсе, а таксама першай песняй-пераможцай з 1998 года не на англійскай мове.

Перамогі Мова Гады Краіны
33 Англійская 1967, 1969, 1970, 1974, 1975, 1976, 1980, 1981, 1987, 1992, 1993, 1994, 1996, 1997, 1999, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019   Вялікабрытанія,   Ірландыя,   Швецыя,   Нідэрланды,   Данія,   Эстонія,   Латвія,   Турцыя,   Украіна,   Грэцыя,   Фінляндыя,   Расія,   Нарвегія,   Германія,   Азербайджан,   Аўстрыя,   Ізраіль
14 Французская 1956, 1958, 1960, 1961, 1962, 1965, 1969, 1971, 1972, 1973, 1977, 1983, 1986, 1988   Швейцарыя,   Францыя,   Люксембург,   Манака,   Бельгія
3 Нідэрландская 1957, 1959, 1969   Нідэрланды
Іўрыт 1978, 1979, 1998   Ізраіль
Італьянская 1964, 1990, 2021   Італія
2 Нямецкая 1966, 1982   Аўстрыя,   Германія
Нарвежская 1985, 1995   Нарвегія
Шведская 1984, 1991   Швецыя
Іспанская 1968, 1969   Іспанія
1 Дацкая 1963   Данія
Харвацкая 1989   СРЮ
Сербская 2007   Сербія
Партугальская 2017   Партугалія

Зноскі

  1. The story | Eurovision Song Contest — Baku 2012
  2. Про «Евровидение» снимают кинокомедию | РИА Новости
  3. Глава журы Рольф Ліберман пры падвядзенні вынікаў галасавання аб’явіў толькі пераможца і дагэтуль вынікі іншых удзельнікаў невядомы
  4. У 1969 годзе было чатыры пераможца, бо Іспанія, Францыя, Нідэрланды і Вялікабрытанія атрымалі аднолькавую колькасць балаў, тады правілы не прадугледжвалі далейшых дзеянняў у гэтым выпадку.
  5. У сувязі з тым, што пераможцамі сталі чатыры краіны, Швейцарыя заняла пятае месца
  6. Ірландыя і Францыя падзялілі другое месца
  7. Швецыя і Францыя атрымалі аднолькавую колькасць балаў, але Швецыя перамагла па дадатковым паказчыкам

Спасылкі правіць