Перламутраўка Аглая

Перламутраўка Аглая (Argynnis aglaja) — дзённы матылёк з сямейства німфалід.

Перламутраўка Аглая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Argynnis aglaja


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Этымалогія лацінскай назвы правіць

Аглая у грэчаскай міфалогіі — «бліскучая», адна з трох харыт або грацый, дачок Зеўса і Эўрыномы, сястра Еўфрасіны і Таліі.

Апісанне правіць

Даўжыня пярэдняга крыла 23-30 мм Размах крылаў 44-56 мм. Верхні бок крылаў самца афарбаваны ў ярка-руды колер з чорнымі плямамі. Афарбоўка самкі кантрасней, з пашыранымі чорнымі плямамі. Сустракаюцца самкі з больш цёмнай афарбоўкай — f. suffusa (Tutt).

У постдыскальнай вобласці на ніжнім баку задняга крыла вочкі адсутнічаюць, прыкаранёвая частка крыла з выяўленым зеленаватым адценнем. Ніжні бок крылаў з яркімі серабрыстымі плямамі.

Арэал правіць

Арэал віду ўключае Паўночна-заходнюю Афрыку, знешнетрапічную Еўразію. Перламутраўка Аглая распаўсюджаная па ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы, адсутная толькі на большай частцы стэпавай зоны Украіны і ў Прыкаспійскай нізіне, а таксама на поўнач ад падзоны сярэдняй тайгі. З'яўляецца шырока распаўсюджаным відам у сярэдняй паласе Расіі, Карпатах, у гарах Крыма і Каўказа. Сустракаецца таксама ў Японіі.

Месцапражыванні правіць

Засяляе розныя лугі, лясныя ўзлескі, паляны, абочыны лясных дарог, рэдкалессі, берагі рэк і вадаёмаў. У гарах насяляе лугі ў лясным поясе[1]. У Гімалаях матылёк сустракаецца на вышыні каля 3 000 м.

Падвіды правіць

 
Ніжні бок крылаў

Біялогія правіць

Развіваецца ў адным пакаленні. Лёт матылькоў з сярэдзіны чэрвеня (часам з канца мая) па сярэдзіну жніўня. Вид з'яўляецца схільным да міграцый. Матылькі харчуюцца нектарам астравых і бабовых. Матылі лётаюць на брыючым палёце.

Размнажэнне правіць

Яйкі адкладаюцца самкай паштучна або на на лісце і сцябле кармавой расліны вусеняўфіялкі, альбо на суседнія да да іх расліны. Яны прымацоўваюцца нетрывала і могуць лёгка стрэсвацца на глебу. Яйкі адкладаюцца самкай паасобку. За дзень адкладаецца да 100 яек. Яйка жаўтлявага колеру, канічнай формы, рабрыстыя, дыяметрам каля 1 мм. З часам іх колер змяняецца на чырвоны, а потым, перад выхадам гусеніц, колер яек становіцца шэрым. Вусені вылупляюцца ў канцы лета або восенню, праз 2-3 тыдні пасля адкладвання яек. Яны практычна не харчуюцца і зімуюць у першым узросце. Часам зімуюць спелыя яйкі. Даўжыня вусеня апошняга ўзросту да 40-44 мм. Вусені  чорнага колеру, з шэрагам чырвоных плям па баках брушных сегментаў. Днём яны хаваюцца, а харчуюцца ноччу. Акукляюцца ў лёгкім кокане паміж сцебламі раслін, паблізу паверхні глебы, прымацоўваючыся крэмастарам да вертыкальнай паверхні. Стадыя кукалкі доўжыцца каля 2 тыдняў.

Кармавыя расліны вусеняў правіць

Фіялкі (Viola sp.), фіялка сабачая, фіялка апушаная, фіялка балотная, Viola riviniana, браткі, фіялка высокая. У якасці кармавых раслін прыводзяцца таксама Polygonum bistorta і гарошак (Vicia)[2].

Зноскі

  1. «Дневные бабочки Восточной Европы». CD определитель, база данных и пакет программ «Lysandra». И. Г. Плющ, Д. В. Моргун, К. Е. Довгайло, Н. И. Рубин, И. А. Солодовников. Минск, 2005
  2. Львовский А. Л., Моргун Д. В. Определители по флоре и фауне России. Выпуск 8 // Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2007. — 443 с. — 2000 экз. 

Спасылкі правіць