Персідскі заліў (перс.: خليج فارس khalīj-e-Fārs; па-арабску الخليج الفارسیal-khalīj al-farsi) знаходзіцца ў паўднёва-заходняй Азіі, з'яўляецца працягам Аманскага заліву, раздзяляе Іран і Аравійскі паўвостраў.

Персідскі заліў, выгляд з космасу

Заліў быў полем баявых дзеянняў ў вайне паміж Іранам і Іракам (19801988 гг). У 1991 годзе Персідскі заліў зноў стаў арэнай «вайны ў Заліве», падчас якой Ірак акупаваў Кувейт, але потым праз умяшанне амерыканскіх войск быў вымушаны вярнуцца ў свае межы.

Навакольнае асяроддзе Персідскага заліву раней было прадстаўлена вялікай колькасцю рыбы, каралавымі рыфамі, падводнай расліннасцю, але ўсё гэтае багацце было знішчанае ў выніку распачатай здабычы нафты на берагах затокі і нядаўнімі войнамі, адным са спосабаў вядзення якіх былі знішчэнні нафтаправодаў і нафтапераапрацоўчых заводаў.

Геаграфія правіць

Персідскі заліў мае плошчу прыкладна 233 000 км², на ўсходзе звязаны з Аманскім залівам Армузскім пралівам, на захадзе пераходзіць у дэльту, утвораную рэкамі Еўфрат і Тыгр. Яе даўжыня — 989 км, аддзяляе Іран ад Саудаўскай Аравіі. Шырыня Хармускага праліву 56 км. Заліў не глыбокі, максімальная глыбіня 90 мэтраў, сярэдняя — 50 м.

Краіны, размешчаныя на ўзбярэжжы Персідскага заліву: Іран, Аман, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўская Аравія, Катар, Бахрэйн, Кувейт і Ірак. Існуе мноства невялікіх астравоў.

Нафта і прыродны газ правіць

Персідскі заліў і прылеглыя вобласці маюць самыя вялікія ў свеце радовішчы нафты. Праз гэта нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка дамінуюць у эканоміцы рэгіёну. Значныя радовішчы прыроднага газу падзеленыя паміж Катарам і Іранам.

Багатыя на нафту краіны (за выняткам Іраку), якія размяшчаюцца на ўзбярэжжы Персідскага заліву, называюць краінамі Персідскага заліву. Выхад Іраку да ўзбярэжжа блакуецца балоцістай дэльтай Еўфрата і Тыгра.

Этымалогія правіць

Навукоўцы, якія даследавалі паходжанне назвы заліву, прыйшлі да высновы, што назва «пэрсідская» найбольш дакладная. Апошнія 2.500 год амаль усе гісторыкі і аўтары Блізкага Усходу менавіта так называлі гэты заліў.

Пісьмовыя крыніцы часоў старадаўняй Персідскай імперыі не дайшлі да нашых часоў, але ў вуснай мове ўсе народы рэгіёна называюць яе Мора Ірана, Парскае мора.

З 550 года да 330 года да н.э. амаль усе пісьмовыя крыніцы называлі Персідскі заліў Мора Парс.

Але ў наш час некаторыя краіны аспрэчваюць дакладнасць назвы заліву. Нягледзячы на гэта, на Дваццаць трэцяй сесіі ААН у сакавіку-красавіку 2006 года назва Персідскі заліў зацверджаная як афіцыйная назва, якая выкарыстоўваецца краінамі-удзельніцамі ААН.

Брытанскае ўладанне правіць

З 1763 да 1971 году Вялікабрытанія рознымі шляхамі і формамі (праз Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Кувейт, Аман і Катар) кантралявала Персідскі заліў.

І ў наш час Вялікабрытанія мае свае інтарэсы ў гэтым рэгіёне.