Пе́рцавы грыб, благушка[1] (Suillus piperatus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Балетавыя (Boletaceae).

Перцавы грыб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chalciporus piperatus (Bull.) Bataille 1908

Сінонімы
  • Boletus piperatus Bull. 1790
  • Viscipellis piperata (Bull.) Quél. 1886
  • Leccinum piperatum (Bull.) Gray 1821
  • Suillus piperatus (Bull.) Poir. 1806
  • Ixocomus piperatus (Bull.) Quél. 1888
  • Ceriomyces piperatus (Bull.) Murrill 1909

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  145387
EOL  192068
MB  311021

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—6[1] см, пляската-пукатая, гладкая, ліпкая, жоўта-маркоўна-бурая. Мякаць шчыльная, тонкая, бура-жоўтая, перцава-горкая, злёгку чырванее на зломе. Трубачкі прырослыя або зыходныя, жоўта-карычневыя або ржава-бурыя з шырокімі порамі. Ножка цыліндрычная, даўжынёй 4—7[1] см і дыяметрам 0,3—1[1] см, гладкая, суцэльная, каля асновы звужаная, святлейшая за шапку. Споры верацёнападобныя, гладкія, жоўта-бурыя.

Экалогія і распаўсюджванне правіць

Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца з ліпеня па верасень пераважна ў сухіх хвойных лясах.

Неядомы грыб.

Зноскі

  1. а б в г Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 61. — 192 с. — 60 000 экз.

Літаратура правіць