Першая фатаграфія Зямлі з космасу

«Першая фатаграфія Зямлі з космасу» (англ.: The First Ever Photograph from Space) — выява планеты Зямля, атрыманая 24 кастрычніка 1946 года пры дапамозе 35-мм[ru] кінакамеры падчас субарбітальнага палёту амерыканскай балістычнай ракеты V-2. Пасля капітуляцыі Германіі ў распараджэнні войска ЗША апынуліся каля 100 трафейных ракет Фау-2. Карпусы і сістэмы ракет, а таксама нямецкі тэхнічны персанал[ru] былі адпраўленыя ў ЗША, дзе фірма «General Electric», у межах праграмы «Hermes»[ru] па распрацоўцы балістычных кіраваных ракет, атрымала кантракт на іх зборку і выпрабаванні. Пры ўдзеле германскіх спецыялістаў ракеты ўдалося аднавіць досыць хутка — ужо 16 сакавіка 1946 года была зроблена першая спроба запуску (беспаспяховая), а 10 мая 1946 года Фау-2 упершыню паспяхова ўзляцела з палігона «Уайт-Сэндс[ru]» у пустыні Нью-Мексіка[1][2].

Першыя фатаграфіі, зробленыя з космасу, былі зробленыя 24 кастрычніка 1946 года на субарбітальнай амерыканскай ракеце V-2 (рэйс № 13) на ракетным палігоне «Уайт-Сэндс».
Першыя фатаграфіі, зробленыя з космасу, былі зробленыя 24 кастрычніка 1946 года на субарбітальнай амерыканскай ракеце V-2 (рэйс № 13) на ракетным палігоне «Уайт-Сэндс».
Армія ЗША
Першая фатаграфія Зямлі з космасу. 24 кастрычніка 1946
Матэрыял 35-мм кінаплёнка[d]
Нацыянальнае кіраванне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы

Заўвагі правіць

  1. Hermes missile. www.astronautix.com. Праверана 31 сакавіка 2023.
  2. Smithsonian Magazine, Tony Reichhardt. The First Photo From Space (англ.). Smithsonian Magazine. Праверана 31 сакавіка 2023.

Літаратура правіць

  • Коллектив авторов. 1001 фотография, которую нужно увидеть = 1001 Photographs You Must See Before You Die / Главный редактор Пол Лоу. Предисловие Фред Ритчин. — М.: ООО «Магма», 2018. — ISBN 978-5-93428-113-8.