Першы камунальны дом (Віцебск)
Першы камунальны дом — жылы дом у Віцебску, размешчаны на Узгорскай слабадзе, на рагу вуліц Суворава (№ 17) і Савецкай (№ 21).
Славутасць | |
Першы камунальны дом | |
---|---|
55°11′58″ пн. ш. 30°12′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Васіль Георгіевіч Вукалаў |
Будаўніцтва | 1926—1928 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000079 |
Гісторыя правіць
Першы камунальны дом для рабочых прамысловых прадпрыемстваў пачалі будаваць сакавіку 1926 года па праекце гарадскога архітэктара Васіля Вукалава. Для яго ўзвядзення быў знесены стары дом на рагу сучасных вуліц Савецкай і Суворава. 14 студзеня 1928 года віцебская газета «Зара Захаду» паведаміла пра падрыхтоўку да засялення дома, але з прычыны недаробак першыя жыхары ўсяліліся сюды толькі праз некалькі месяцаў.
Дом стаў першым буйным жылым будынкам у Віцебску, пабудаваным у гады савецкай улады. Фактычна з яго пачалася гісторыя сучаснага жыллёвага будаўніцтва.
Меў незвычайную для таго часу планіроўку. У крыле, якое выходзіла на Савецкую вуліцу, былі спраектаваны асобныя пакоі для адзінокіх і маласямейных з агульным калідорам. Крыло, звернутае да вуліцы Суворава, уяўляла сабой шматкватэрны дом з кватэрамі на 2-3 пакоі, абсталяванымі германскімі кухнямі і ваннымі. На першым паверсе мелася зала для сумеснага адпачынку жыхароў і сходаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны дом быў пашкоджаны, у 1948 годзе адноўлены. 1 студзеня 1949 года ў палове будынка, якая прызначалася для маласямейных, адкрылася гасцініца «Савецкая» (з 1990 года — «Эрыдан»), іншая палова на 24 кватэры засталася жылой. У зале для сходаў размясціўся рэстаран.
Зноскі
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сергей Мартинович. 5 необычных объектов Витебска возле гостиницы «Эридан»
- Першы камунальны дом (Віцебск) на сайце «Архіварта»