Першы падзел Рэчы Паспалітай

Першы падзе́л Рэ́чы Паспалі́тай (1772) — першы з трох падзелаў Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй, пасля якіх Рэч Паспалітая знікла з палітычнай карты Еўропы.

Рэч Паспалітая па першым падзеле
Каралеўскі пірог — алегорыя падзелу Рэчы Паспалітай

Перадгісторыя правіць

Еўропе пагражаў новы шырокамаштабны канфлікт з прычыны таго, што Аўстрыя, занепакоеная поспехамі Расіі ў вайне з Турцыяй, была гатова да ўзброенага выступу ў абарону Турцыі. Прусія была звязана з дваром Кацярыны II саюзам, які ўцягнуў бы ў канфрантацыю і яе.

Скарыстаць слабасць Рэчы Паспалітай першай вырашыла Аўстрыя, захапіўшы яшчэ ў 1769 і 1770 гадах частку Паўднёвай Польшчы. Прусія таксама пад умовай «санітарнага кардону» ў 1770 годзе акупавала частку Паўночнай Польшчы т.зв. «Прусаў Каралеўскіх» і актыўна штурхала Расійскую імперыю да падзелу Рэчы Паспалітай. Кацярына II вымушана была саступіць.

Значна паслабіла пазіцыі караля Станіслава Панятоўскага і чатырохгадовая Барская канфедэрацыя, які перастаў быць моцным гарантам расійскага пратэктарату над Рэччу Паспалітай.

Тры дзяржавы правялі шырокую кампанію дэзінфармацыі, каб падрыхтаваць да падзелу грамадскую думку еўрапейцаў. Іх жаданне падзелу грунтавалася на прэтэнзій на «гістарычныя» землі ў складзе Рэчы Паспалітай.

Падзел правіць

18 верасня 1772 года Расія, Аўстрыя і Прусія паставілі Рэч Паспалітай перад фактам падзелу, патрабуючы склікання сойма для ўхвалення цэсіі. Падпісанне дагавора з умовамі падзелу адбылося 5 жніўня 1772 года. 30 верасня 1773 гэта рашэнне ратыфікаваў скліканы ў Варшаве Падзельны сойм. Супраць выказаліся толькі тры паслы на Сойм: Тадэвуш Рэйтан, Самуэль Корсак і Станіслаў Багушэвіч.

Насельніцтву даваўся 3-месячны тэрмін (да 5 снежня), каб прыняць прысягу «верно и нелицемерно служить и во всем повиноваться не щадя живота своего до последней капли крови» імператрыцы Кацярыне II[1]. Аднак уніяцкае і каталіцкае духавенства інкарпараваных беларускіх тэрыторый не толькі не спяшалася з прыняццем прысягі, а наадварот, стала ў апазіцыю да расійскага ўрада. Гэту сітуацыю выкарысталі езуіты: яны першымі прынялі прысягу на вернасць Кацярыне II і распачалі актыўную прапагандысцкую дзейнасць сярод тутэйшага насельніцтва ў падтрымку самаўладдзя. Апафеозам гэтай дэейнасці стала наладжаная езуітамі ў Полацку ўрачыстая літургія ў дзень нараджэння імператрыцы (24 лістапада), на якой прысутнічаў губернатар з бліжэйшым акружэннем.

Крыніцы правіць

  1. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. Ф. 248. — Воп. 64. — Спр. 5625. — А. 838.

Літаратура правіць

  • Анішчанка, Я. К. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Хурсік, 2003. — 470 с.
  • Анішчанка, Я. К. Народжаны рабалепнічаць : Беларускія землі пры першым падзеле Рэчы Паспалітай / Я. К. Анішчанка. — Мінск : Выдавець Віктар Хурсік, 2007. — 450 с.
  • Tadeusz Cegielski, Łukasz Kądziela, Rozbiory Polski 1772—1793-1795, Warszawa 1990.
  • Władysław Konopczyński, Dzieje Polski nowożytnej, t. 2, Warszawa 1986.
  • Paluszyński, T. Czy Rosja uczestniczyła w pierwszym rozbiorze Polski czyli co zaborcy zabrali Polsce w trzech rozbiorach? Архівавана 24 верасня 2015. / T. Paluszyński. — Poznań : Rys, 2006. — 91 s.
  • S. Salmonowicz, Fryderyk Wielki, Wrocław 2006.
  • Maria Wawrykowa, Dzieje Niemiec 1648—1789, Warszawa 1976.
  • Соловьев, С. М. История падения Польши. Восточный вопрос / С. М. Соловьев. — Москва : Астрель-АСТ, 2003. — 364 с.

Спасылкі правіць